В населенных пунктах Докшицкого района асфальтируются придомовые территории

Укладка асфальту ля дома № 45 на вуліцы Палявой у Докшыцах.

Укладка асфальту ля дома № 45 на вуліцы Палявой у Докшыцах.

Убіраюцца ў новы асфальт прыдамавыя тэрыторыі населеных пунктаў раёна.

Нядаўна заасфальтаваны тэрыторыі ў Докшыцах на вуліцы Маякоўскага, 72 і Палявой, 45, а таксама ў Бягомлі на вуліцы Манковіча, 3. На гэтыя пераўтварэнні ў раённым цэнтры асвоена 59 тысяч рублёў, у гарпасёлку – 22 тысячы. Сродкі выдзелены з бюджэту, генпадрадчыкам выступіла РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”, субпадрадчыкам – ДРБУ-180. Работы выкананы якасна – асфальтавае пакрыццё роўнае, акуратнае, жыльцы адзываюцца пра такі падарунак з вялікай удзячнасцю.

– Раней мы таксама добраўпарадкавалі прыдамавую тэрыторыю на вуліцы Палявога, 8/3 у Крулеўшчыне, – расказаў дырэктар РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” Дзмітрый Каляга. – А на чарзе ўкладка новага асфальту яшчэ па некалькіх адрасах: вуліца Маладзёжная, 1 і вуліца Савецкая, 5 аграгарадка Параф’янава і вуліца Маякоўскага, 74, 76 раённага цэнтра.

img_1092

Ніна КРУКОВІЧ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *