В первенстве Докшицкой ДЮСШ по лёгкой атлетике приняли участие 60 воспитанников

img_5160

У першынстве Докшыцкай ДЮСШ па лёгкай атлетыцы прынялі ўдзел 60 юных навучэнцаў установы.

У кіданні дыску ў розных узроставых катэгорыях пераможцамі сталі Ксенія Прыходзька (трэнер Рыгор Зямчонак), Мікіта Волк (трэнер Віктар Сенчык), Аляксандра Аганесян (трэнер Уладзіслаў Буглак), Багдан Васільеў (трэнер Арцём Кучыц).

У штурханні ядра на першую прыступку п’едэстала ўзняліся навучэнцы Алёны Аліноўскай Паліна Драгун і Міхаіл Суднік, а таксама Мікіта Волк (трэнер Віктар Сенчык), Аляксандра Аганесян (трэнер Уладзіслаў Буглак) і Ягор Шэка (трэнер Арцём Кучыц).

У бегу на 60 метраў лепшыя вынікі прадэманстравалі вучні Рыгора Зямчонка Аляксандра Дудко і Арцём Гапоненка. Таксама першае месца ў Анжэлы Васільевай, Сабрыны Мацкевіч і Ягора Шэкі, усіх траіх трэніруе Арцём Кучыц.

У бегу на 300 метраў зноў у пераможцах юныя спартсмены Рыгора Зямчонка – гэта Ксенія Прыходзька, Ілья Дударонак і Арцём Гапоненка. У лідарах і вучні Алёны Аліноўскай Анастасія Калбасіч і Міхаіл Палачанін. Залатым чэмпіёнам стала Валерыя Козел, якая трэніруецца ва Уладзіслава Буглака.

Дыстанцыю ў 600 метраў лепш за ўсіх пераадолелі Таццяна Захарчэня і Герман Крывічанін (трэнер Рыгор Зямчонак), а таксама Ульяна Гурло і Арсеній Падбярэзскі (трэнер Арцём Кучыц) і Анастасія Зайцава (трэнер Уладзіслаў Буглак).

Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота аўтара.

img_5130 img_5134 img_5138 img_5140 img_5148 img_5152 img_5155 img_5157 img_5159 img_5161 img_5164 img_5167

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *