25 жителей Докшицкого района привлечены к ответственности за экстремистские действия

ekstremizm

 

З пачатку года 25 жыхароў раёна прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў сувязі з экстрэмісцкімі дзеяннямі. З гэтай колькасці 23 грамадзянам пракуратурай раёна аб’яўлены афіцыйныя папярэджанні аб недапушчальнасці ўчынення падобных правапарушэнняў. 

– Сярод парушальнікаў заканадаўства людзі рознага ўзросту і сацыяльнага статусу, таму варта яшчэ раз завастрыць увагу на наступствах праяўлення экстрэмізму, – сказала на гэты конт старшы памочнік пракурора раёна Наталля Піскуновіч. – У ходзе нагляднай дзейнасці пракуратура выявіла выпадкі распаўсюджвання ў сацыяльных сетках інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. З дадзеным пералікам можна азнаёміцца на сайце Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Другі момант – парушэнне заканадаўства аб парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў. У прыватнасці, у раёне ўстаноўлены новыя факты пікеціравання без адпаведнага дазволу.

У пракуратуры нагадалі пра пакаранне за экстрэмізм.

У адпаведнасці з арт. 19.11 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, распаўсюджванне, выраб, захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў цягне накладанне штрафу ў памеры да 30 базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета правапарушэння. Згодна з арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса, вярбоўка, іншае ўцягванне асобы ў экстрэмісцкую дзейнасць, навучанне, іншае садзейнічанне гэтай з’яве караюцца абмежаваннем волі на тэрмін да чатырох гадоў або пазбаўленнем волі ад двух да шасці гадоў.

Караюцца ў адпаведнасці з законам падпіска на экстрэмісцкія каналы, рэпосты, перарэпосты матэрыялаў, размешчаных там. Карыстальнікам інфармацыі трэба быць надзвычай пільнымі, каб не пераступіць чырвоную рысу.

За ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах таксама пагражае суровая адказнасць – аж да пазбаўлення волі на тэрмін да пяці гадоў.

Ніна КРУКОВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *