Милиционер взвода Докшицкого отделения Департамента охраны Валентина Мосиенко уже более десяти лет с гордостью носит погоны прапорщика

img_4731

Міліцыянер узвода Док­шыцкага аддзялення Дэпар­тамента аховы Валянціна Масіенка ўжо больш за дзе­сяць гадоў з гонарам носіць пагоны прапаршчыка.

– Жанчына-міліцыянер ужо даўно не рэдкасць, – га­ворыць Валянціна Віктараў­на. – Зразумела, што служба патрабуе асаблівых якасцей, мець добрую фізічную па­дрыхтоўку, напрыклад, умець страляць і валодаць прыё­мамі барацьбы. Мне мая рабо­та падабаецца.

Валянціна родам з Шар­каўшчыны. Пасля заканчэння школы яна паступіла ў Віцеб­скі філіял Беларускай дзяр­жаўнай акадэміі сувязі. Пасля трох гадоў вучобы паспраба­вала трапіць на адпрацоўку ў войскі сувязі. Выдатна прайшла выпрабаванні і ста­ла ваеннаслужачым. Адразу пайшла вучыцца ў школу па­дрыхтоўкі прапаршчыкаў.

– Па праўдзе кажучы, было вельмі складана, – дзеліцца ўспамінамі Валя. – У гэты час вялікую падтрымку адчувала ад мамы. “Калі ты сама ў сябе не верыш, чаму іншыя павін­ны?” – аднойчы сказала яна. Цяпер я заўсёды карыстаюся гэтым правілам. Пасля двух гадоў службы ў арміі ў сталі­цы вельмі хацелася перабрац­ца бліжэй да малой радзімы. На той час сяброўка вый­шла замуж у Докшыцкі раён і прапанавала ўладкавацца тут на работу. Так я трапіла ў аддзяленне Дэпартамен­та аховы. Спачатку служыла старшым інспектарам узвода ў санаторыі “Баравое”. Цяпер мой пост у раённым судзе. Азамі прафесіі авалодвала пад кіраўніцтвам вопытнага супрацоўніка Дэпартамента аховы Дзмітрыя Пусташылы. Некаторы час жыла ў сяброўкі ў Таргунах. Тут пазнаёмілася з будучым мужам. Нашай сям’і ўжо восем гадоў. Выхоўваем сыночка. У гэтым годзе на­былі дом у Докшыцах. Цяпер поўнасцю магу прысвяціць сябе любімаму занятку: вель­мі люблю кветкі і ўвогуле проста адпачываю падчас ра­боты на клумбах ці градках. Акрамя гэтага, у вольны час з задавальненнем катаемся на роварах разам з васьмігадо­вым Лёнечкам. Гэта дапама­гае трымаць сябе ў патрэбнай фізічнай форме. Раз у тыдзень разам з усімі супрацоўнікамі аховы хаджу на абавязковую спартыўную трэніроўку. Зі­мой звычайна выступаю за нашу каманду на галіновых спаборніцтвах у лыжных гон­ках.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *