Профессиональный праздник отмечает сегодня заведующая Гнездиловским СДК Жанна Коляго

img_8519

Стаць работнікам культуры можна, а вось быць ім – падуладна не кожнаму. Жыць творчасцю, знаходзіцца ў віры самых яр­кіх падзей, быць пазітыўным і захапляць сваёй энергіяй іншых, як кажуць, дваццаць чатыры на сем здольныя толькі бязмежна ўлюбёныя ў сваю прафесію. Часам бывае, што сама прафесія вы­бірае тых, хто гатовы служыць ёй, быць адданым і сэрцам, і душой, і справай.

Так, напрыклад, склалася ў загадчы­ка Гняздзілаўскага СДК Жанны Каляга. У сферу культуры яна трапіла ўсяго толькі чатыры гады таму, летась стала кіраўніком культустановы. Гаворыць, што, магчыма, так было наканавана лёсам.

Родам Жанна з вёскі Селішча Крыпуль­скага сельсавета. Яшчэ дзяўчынкай штод­зень бегла з радасцю ў Бярозаўскі СДК. Аса­бліва любіла спяваць.

– Спевы ў Бярозаўскай школе, у якой вучылася, выкладаў кіраўнік Дома куль­туры Міхаіл Пятровіч Ігнацкі, – гаворыць Жанна. – Ён жа арганізоўваў індывідуаль­ныя заняткі, на якіх вучылася не толькі вакалу, а яшчэ авалодвала ігрой на піяніна і гітары. Пастаянна ўдзельнічала ў розных конкурсах. Так падабалася мець дачы­ненне да культурных мерапрыемстваў, што СДК лічыла родным домам. Міхаіл Пятровіч хацеў падтрымаць маю апанта­ную любоў да творчасці і пасля заканчэння школы прапанаваў нават мэтавае накіра­ванне у Інстытут культуры. Атрыманы атэстат дазваляў без экзаменаў пайсці вучыцца на юрыста, што я і зрабіла.

Першым працоўным месцам Жанны Каляга стаў ТЦСАН: менавіта сюды ўлад­кавалася малады юрыст пасля заканчэння Полацкага дзяржаўнага аграрна-эканаміч­нага каледжа. Выйшла замуж у Гняздзіла­ва. Нарадзіла сына. На жаль, дыягназ дзіця­ці ўнёс свае карэктывы ў далейшыя планы. Жанне хапіла сіл не скарыцца такому ўдару лёсу, а наадварот, кінуць выклік хваробе. Арсенію ўжо васямнаццаць. Прайшоўшы дамашняе навучанне, ён завочна паступіў ў БДПУ імя М. Танка. А маці сталенне сына дазволіла зноў выйсці на работу. Падрасла і дачушка, якая ў гэтым годзе стала перша­класніцай. У Гняздзілаўскім СДК якраз па­трабаваўся работнік. Жанна ўспомніла дзі­цячую мару і рызыкнула ўсё ж такі звязаць свой лёс з творчасцю.

Першую ўзнагароду ў якасці кіраўніка дзіцячага вакальнага трыа Гняздзілаўска­га СДК атрымала ў 2021 годзе. Пасля скарбонка дыпломаў і падзяк папаўняла­ся штогадова. Асабліва плённы гэты год. Дыпломы за першае месца атрымаў сель­скі дом культуры ў раённым аглядзе-кон­курсе фальклорнай творчасці “З крыніц спрадвечных”, у раённым турніры побы­тавых танцаў у межах “Свята агурка”. Аса­біста Жанна Каляга прызнана лепшай па прафесіі з занясеннем на Дошку Гонару ад­дзела культуры райвыканкама па выніках работы за 2023 год. У гэтым годзе яна ста­ла лаўрэатам першай ступені ў намінацыі “Лепшая прыпевачніца” абласнога конкур­су народнай музыкі і прыпеўкі “А музыкі граюць, граюць…” у межах ХХХІІІ Міжна­роднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”.

Сваю апантаную любоў да творчас­ці загадчык Гняздзілаўскага СДК Жан­на Каляга стараецца перадаць дзецям. На базе Дома культуры дзейнічаюць два дзіцячыя аматарскія аб’яднан­ні – вакальны калектыў і клуб гульні і творчасці “Крынічка”. Для мясцовых пенсіянерак штотыднёва арганізоўва­юцца сустрэчы аматарскага аб’яднання “Флора”. Не толькі месцічы, але і жыха­ры іншых населеных пунктаў раёна заў­сёды рады выступленням вакальнага гурта “Весялуха” Гняздзілаўскага СДК. Сама Жанна заўважае, што ў яе рабоце вялікая дапамога адчуваецца ад усіх, хто побач. Асаблівыя словы падзякі за­гадчык вясковага клуба выказвае сваім верным памочнікам Таццяне Ярашэвіч, Алёне Ламановіч, Святлане Пашкевіч, Зоі Кісялёвай, Алёне Буюк, Таццяне Кучко і Пятру Ромыславу. І, канечне ж, калегам з Бярозаўкі і Крыпуль, з якімі традыцыйна ладзіцца шэраг сумесных мерапрыемстваў.

img_2260 photo_2024-10-08_18-18-55

 

 

 

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *