Докшичане присоединились к республиканскому марафону по скандинавской ходьбе

img_5568

Напярэдадні Дня пажылых людзей у краіне адбыўся III рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзьбе “Крок да даўгалецця”. Яго ўдзельнікамі сталі і дакшычане.

Сярод актывістаў наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН, а таксама прадстаўнікі ветэранскай арганізацыі раёна, для якіх скандынаўская хадзьба – самы звычайны і любімы спосаб адпачынку. Да рэспубліканскай акцыі далучыліся і прадстаўнікі ФСК “Ураджай”, якія прадаставілі спецадзенне і спартыўны інвентар.

img_5559

– Прыемна, што ў нашым раёне гэты від фізічнай актыўнасці, які падыходзіць для прагулак і ў горадзе, і ў лесе, ды яшчэ і ў кампаніі з прыемнымі людзьмі, выбірае шмат аматараў здаровага ладу жыцця, – у прывітальным слове падкрэсліла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Тулоўская. – На вас – спартсменаў сярэбранага ўзросту, лідараў – сапраўды павінна раўняцца большасць насельніцтва нашага раёна. Жадаю ўсім моцнага здароўя, удачы і бадзёрасці духу.

Любіць прагуляцца па горадзе з палкамі для скандынаўскай хадзьбы Марыя Шылько.

– У першую чаргу дзеля здароўя, – гаворыць Марыя Францаўна. – Дарэчы, гадзіна скандынаўскай хадзьбы роўная прыкладна паўгадзіне энергічнага бегу. Акрамя таго, яна задзейнічае амаль усе групы мышцаў.

– Стараюся больш хадзіць штодзень, – гаворыць Людміла Калбасіч. – Праўда, без палак, але, як сведчыць крокамер, па кіламетраў дваццаць пераадолець атрымліваецца. Рух – жыццё!

Дружнай камандай прайшліся марафонцы ад аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў да брацкага пахавання каля гарадскога стадыёна, дзе аддалі даніну памяці загінулым падчас Вялікай Айчыннай вайны землякам і ўсклалі кветкі да помніка.

img_5549 img_5564 img_5575 img_5577 img_5579 img_5587 img_5589 img_5596 img_5600 img_5611

Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *