В детском саду № 4 г. Докшицы открыт мини-музей

 

img_9354

Ці гатовы дашкольнікі наведваць музеі? У дзiцячым садзе № 4 г. Докшыцы педагогі даказваюць, што так. У гісторыка-этнаграфічным міні-музеі “Спадчы­на”, створаным ва ўстанове, дзеткі з цікавасцю знаёмяцца з прадметамі побыту, нацыянальнай вопраткай, дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам, традыцыямі беларускага народа.

У выніку пошука­ва-даследчай работы выхавальнікі сабралі для музея 145 экспа­натаў! Музейны пакой раздзелены на шэсць тэма­тычных зон, дзе прадстаўле­ны куток гаспадыні, мэбля, посуд, рукадзелле, прыла­ды працы і сувеніры. Сярод экспанатаў мінулага стагоддзя – масла­бойка, ступа, ночвы, зыбка (калыска), гарлач, лубка-сявенька, вышываная ка­шуля, калаўрот, ільняны абярэг і шмат­лікія іншыя. Перавагі ўласнага музея ў яго інтэрактыўнасці: дзеці могуць браць экспанаты ў рукі, гуляць з імі, імітаваць працэс работы прылад, абмяркоўваць іх прызначэнне з іншымі выхаванцамі. Выхавальнікі выкарыстоўваюць рэчы на занятках і падчас культурна-масавых ме­рапрыемстваў.

– Асаблівае значэнне ў нашай уста­нове надаецца выхаванню ў дашколь­нікаў нацыянальнай самасвядомасці, – расказала загадчык дзiцячага сада Наталля Баброўская. – Асноўны акцэнт робім на зносінах па-беларуску праз вусную народную творчасць, якая далу­чае дзяцей да духоўнай спадчыны краі­ны. Гэтаму садзейнічае і арганізацыя тэматычнага асяроддзя. У кожнай даш­кольнай групе абсталяваны “Беларускі куточак”, дзе размешчаны альбомы з запісанымі калы­ханкамi, загадкамi і казкамi, малюнкамі народных свят, кнігі, картатэкi рухомых гуль­няў, аўдыёзапiсы музычных фальклорных твораў. З такой жа мэтай створаны і музей, дзейнасць якога накіравана на развіццё ў дзяцей інтарэ­су да гісторыі роднага краю, фарміраванне ўяўленняў пра культуру нацыі.

Як паведаміла Наталля Яўгенаўна, работа ў дадзе­ным кірунку праводзіцца сістэматычна. Кожны чацвер ва ўстанове – беларускамоў­ны дзень з заняткамі па раз­віцці маўлення, пашырэнні ўяўленняў пра народныя традыцыі. Для замаца­вання ведаў педагогі вырабілі нагляд­на-дыдактычны дапаможнік “Бе­ларускі дзіцячы фальклор”.

Штогод у садзе арганізоўваюцца фальклорныя святы “Калядкі”, “Вячоркі”, “Вялікдзень” i iншыя з уд­зелам бацькоў. Пры гэтым педага­гічны калектыў паста­янна павышае прафесійнае майстэр­ства, выкарыстоўваючы розныя формы работы: педагагічныя нарады, семіна­ры-практыкумы, конкурсы дыдактыч­ных напрацовак.

Што тычыцца музея, то на гэты на­вучальны  год распрацаваны і ўвасабля­ецца ў жыццё перспектыўны план рабо­ты. У верасні выхаванцы сада схадзілі “ў госці” да “гаспадыні” музея, дзе пазна­ёміліся з абуладкаваннем памяшкання і наогул будаўніцтвам жылля ў белару­саў. Наперадзе заняткі “Матухна-печка, накармі, абагрэй!” пра печ – галоўную славутасць любой колішняй сялянскай хаты, “Гаспадыніны памагатыя” – пра даўні посуд і начынне кухань – і іншыя.

Так праз звычайныя, на першы по­гляд, музейныя артэфакты, песні, па­цешкі і гульні вырашаецца архіважная задача – выхаванне ў дзяцей патрыяты­зму, прыхільнасці да роднай зямлі, ідэн­тыфікацыі сябе як беларусаў.

img_9346

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *