Встреча былых коллег КБО состоялась в Докшицах

img_5307

Часцей за ўсё сяброўскія сувязі праз гады і адлегласці падтрымліваюць аднакласнікі ці аднагрупнікі. Але бывае, што і працоўныя будні могуць быць самымі запамінальнымі і дарагімі. Менавіта такімі яны сталі для былых работнікаў раённага камбіната бытавога абслугоўвання. Арганізацыя, якой нават ужо не існуе, на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў аб’ядноўвала сваіх работнікаў у адну вялікую сям’ю, сустрэча членаў якой і адбылася першага кастрычніка.

Адным з ініцыятараў стала Антаніна Пашкевіч, якая прыйшла ў атэлье – КБА амаль пяцьдзясят гадоў таму – у 1976 год­зе, і прайшла тут шлях ад закройшчыцы да інжыне­ра-тэхнолага. Некаторы час узначальвала швей­ную майстэрню.

– Мой стаж у КБА каля дваццаці гадоў, – гаворы­ць Антаніна Віктараўна. – На работу мяне пры­мала Любоў Міхайлаўна Казлова. Атэлье займала ўвесь другі паверх будын­ка, дзе зараз знаходзяцца падатковая інспекцыя і ўпраўленне па працы. У швейнай майстэрні пра­цавала каля сарака ча­лавек. Па новыя ўборы ў КБА ішлі тыя, хто хацеў папоўніць свой гардэроб нечым арыгінальным, чаго не купіць у краме, так бы мовіць, эксклюзівам. Перш чым заказ на блузу, сукенку, касцюм перада­валі працаўніцам цэха, кліент сустракаўся з за­кройшчыкам. Той здымаў з яго неабходныя меркі, разам абмяркоўвалі фасон будучага вырабу. У атэлье працавалі некалькі бры­гад швачак: верхняга ад­зення, па пашыве лёгкіх сукенак, футравых шапак, а таксама вышывальшчы­цы. Працавалі мы вельмі дружна. Арганізоўвалі паказы мод, удзельнічалі ў разнастайных конкур­сах, ездзілі на абласныя семінары, экскурсіі. З цягам часу заказаў ста­навілася менш. Людзі па абноўкі пачалі ісці на рынак, дзе адзенне мож­на было набыць танней. Атэлье зачынілася. Усе яго работнікі перайшлі ў іншыя галіны, але су­вязь засталася. Пастаянна падтрымлівалі адносіны. Праз сацыяльныя сеткі, тэлефон.

Пяць гадоў таму знай­шла ў сацыяльных сетках адну з даўніх калег – ся­броўку Людмілу Мартын­чык, якая цяпер жыве ў Мінску. Не раз запрашала яе ў госці, але ў той усё ніяк не атрымлівалася. Вось і задумала сабраць былых калег і зрабіць для іх сюрпрыз – з’явіцца на сустрэчу з Людмілай. Ідэю падтрымала Марыя Мадзяла, якая прапана­вала для пасядзелак сваю сядзібу. І вось мы суст-рэліся. Дзевятнаццаць ча­лавек прыехалі! Той, хто не змог, звязаўся з намі па тэлефоне. Успомнілі, каго ўжо няма на гэтым свеце. Пагарталі фотаальбомы. Не абышлося без сюрпры­заў. Людміла Наумец кож­наму падарыла магніты на памяць, Алена Жук прыйшла з салодкімі па­частункамі. Вельмі пры­емна было бачыць самую старэйшую работніцу КБА Валянціну Кавалевіч. Адзінае з нас, хто і сёння працуе ў пашывачным цэху, толькі ўжо ў РУП ЖКГ “Докшыцы-каму­нальнік”, гэта Ванда Пець­ко. Яе працоўны стаж большы за сорак гадоў.

– Першае, што было арганізавана ў Докшы­цах, – гэта арцель, – пад­час сустрэчы дзялілася ўспамінамі Любоў Каз­лова. – Яе будынак ста­яў на развілцы дарог у Параф’янава і Глыбокае. Мой першы запіс у пра­цоўнай кніжцы датуецца 1966 годам. Шыць любіла з дзяцінства. Мне вельмі пашанцавала, што ў док­шыцкай школе выкладалі швейную справу. Пасля здачы дзяржаўнага эк­замену ў адзінаццатым класе я атрымала ІІІ раз­рад швачкі, а жаданую спецыяльнасць закрой­шчыцы – у Віцебскім тэх­нічным вучылішчы. За­вочна скончыла тэхнікум, пасля шмат гадоў была загадчыцай камбіната бытавога абслугоўван­ня. Калектыў быў вельмі згуртаваны. А яшчэ ўсе мы разумелі, што працуем для людзей, дзеля таго, каб яны былі шчаслівыя і прыгожыя. Гэта таксама аб’ядноўвала.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *