Несанкционированные свалки выявлены в Докшицком районе

photo_2024-11-11_18-05-55

Тэма навядзення парадку на зямлі актуальная заўсёды, нягледзячы на тое, якая пара года. І гэта не аднаразовая акцыя, а паўсядзённая сістэматычная работа.

З 25 па 28 кастрычніка тэрытарыяльнымі органамі Мінпрыроды па ўсёй краіне праводзіліся кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы з мэтай выяўлення стыхійных звалак у лясных масівах, каля дарог і вадаёмаў, у месцах масавага адпачынку. У Віцебскай вобласці было выяўлена 256 парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства.

Такая работа па выяўленні і недапушчэнні парушэнняў праводзіцца і ў нашым раёне. Днямі ў “экалагічны” рэйд з начальнікам раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Уладзімірам Вішнеўскім адправілася карэспандэнт “РВ”.

Першую звалку з бытавых адходаў і поліэтыленавай плёнкі ўбачылі ў Глінным, непадалёку ад малочна-таварнага комплексу. Яшчэ адну падчас аб’езду інспекцыя выявіла каля вёскі Бераснёўка: на дарозе, якая вядзе да кар’ера, “красаваліся” ПЭТ-бутэлькі і іншае смецце. Прынесеныя кімсьці адходы амаль ураслі ў зямлю каля населенага пункта Сасноўка Бягомльскага сельсавета. Засмечана было таксама вакол кантэйнернай пляцоўкі на вуліцы Бягомльскай у Беразіне.

Па кожным факце землекарыстальнікам выдадзены рэкамендацыі па ліквідацыі парушэнняў, устаноўлены тэрміны, ажыццяўляецца кантроль за іх выкананнем.

– З пачатку 2024 года ў Докшыцкім раёне інспекцыяй выяўлена 215 несанкцыянаваных звалак, усе яны ліквідаваны, – паведаміў Уладзімір Вішнеўскі. – Адна юрыдычная асоба прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці, 11 службовым асобам вынесена папярэджанне.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *