Подвиг Александра Матросова стал символом мужества и воинской доблести, смелости и любви к Родине

Матросов с

Сёлета, 5 лютага, споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння Героя Савецкага Саюза, чый подзвіг вядомы кожнаму прадстаўніку старэйшага пакалення, чыё імя прысвоена вуліцам у многіх гарадах былой савецкай дзяржавы. Радавы Аляксандр Матросаў. Герой назаўсёды занесены ў спісы 1-й роты 254-га гвардзейскага стралковага палка. Таксама імя салдата носіць піянерская дружына Крулеўшчынскай сярэдняй школы імя І.П. Ціткова.

Па афіцыйнай версіі, будучы герой нарадзіўся ў Днепрапятроўску. Рана страціў бацькоў і выхоўваўся ў дзіцячым доме. У 15 гадоў Аляксандра накіравалі на Куйбышаўскі вагонарамонтны завод. Там Матросаву не спадабалася, юнак уцёк і ў хуткім часе за парушэнне пашпартнага рэжыму апынуўся ў дзіцячай працоўнай калоніі. Пачалася Вялікая Айчынная вайна, і Саша запісаўся дабравольцам у Чырвоную армію. Хлопец трапіў у Краснахолмскае пяхотнае вучылішча ў Арэнбургскай вобласці. Праўда, скончыць яго не паспеў: у пачатку 1943 года прыйшоў загад накіраваць курсантаў на перадавую. Аляксандр Матросаў быў залічаны ў 254-ы стралковы полк аўтаматчыкам.

Батальён, у якім служыў Матросаў, 27 лютага атакаваў нямецкі апорны пункт, каб прарвацца да вёскі Чарнушкі. Дзве умацаваныя агнявыя кропкі савецкія салдаты змаглі падавіць, а вось трэцяя добра прастрэльвала мясцовасць, і атрад не мог яе абмінуць.

Аляксандру Матросаву і яго саслужыўцу было даручана знішчыць дзот. Напарніка Аляксандра параніла па дарозе да кропкі, і юнак у адзіночку падабраўся да цэлі. Спробы закідаць дзот гранатамі не мелі поспеху: пасля выбухаў ён на хвіліну замаўкаў, а як толькі салдаты пачыналі перамяшчацца па паляне, з умацавання зноў стралялі. Тады Матросаў кінуўся да амбразуры і закрыў яе сваім целам. Нямецкія кулямётчыкі вымушаны былі спыніць страляніну, і гэта дазволіла савецкім байцам прайсці цераз небяспечны ўчастак.

19-гадовы аўтаматчык Матросаў быў пахаваны ў вёсцы Чарнушкі Лакнянскага раёна Пскоўскай вобласці, а ў 1948-м яго прах быў перапахаваны ў горадзе Вялікія Лукі Пскоўскай вобласці.

Радавы Аляксандр Матросаў пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Леніна. Летам 1943 года салдату прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Подзвіг Аляксандра Матросава стаў сімвалам мужнасці і воінскай доблесці, смеласці і любові да Радзімы.

Падрыхтавала
Наталля ВАСЬКО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *