Умеют добиваться высоких результатов работники КФХ «АгроСело» в Докшицком районе

Механізатар Юрый Цягуновіч (злева) і кіраўнік СФГ “АграСяло” Анатоль Канашыц.

Механізатар Юрый Цягуновіч (злева) і кіраўнік СФГ “АграСяло” Анатоль Канашыц.

Пра заснавальніка СФГ “АграСяло” Анатоля Канашыца мы пісалі гадоў сем таму, калі малады фермер з Глыбокага на бацькоўскай радзіме ў вёсцы Старое Сяло Сітцаўскага сельсавета яшчэ быў на пачатку станаўлення справы. На сённяшні дзень “АграСяло” адзначае дзесяцігоддзе, а яго кіраўнік можа ганарыцца годнымі вынікамі сваёй дзейнасці.

З 309 гектараў зямельных угоддзяў сялянска-фермерскай гаспадаркі 240 адведзена пад збожжавыя і рапс (іх ураджайнасць сёлета – 45 ц/га і 28 ц/га адпаведна), на астатніх плошчах вырошчваецца гародніна – бульба (400 ц/га), капуста, морква і сталовыя буракі.

Усе палявыя работы, за выключэннем уборкі гародніны, на якую запрашаюцца памочнікі, на плячах трох чалавек: самога Анатоля Канашыца, механізатара Юрыя Цягуновіча і вадзіцеля Паўла Радзішэўскага.

Вадзіцель Павел Радзішэўскі.

Вадзіцель Павел Радзішэўскі.

– Толькі самыя цёплыя словы магу сказаць у адрас абодвух сваіх работнікаў, – адзначае Анатоль Вікенцьевіч. – Павел у гаспадарцы ўжо пяць гадоў, Юрый – трэці год, сёлета ён таксама камбайнер-тысячнік. Разам мы зладжаная каманда, у якой кожны ведае свае абавязкі і задачы. Разумеем адно аднаго з паўслова. Па якасці і тэмпах работ – ніводнага наракання. Вельмі цаню і шаную Юрыя і Паўла за гэта.

Такіх высокіх вынікаў у “АграСяле” дасягаюць дзякуючы строгаму захаванню ўсіх тэхналогій вырошчвання сельгаскультур, выкарыстанню толькі элітнага насення. Ну а чалавечы фактар, як вядома, іграе вырашальную ролю.

Алена НЕСЦЯРОНАК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *