Докшицкая ЦРБ постепенно меняет свой облик

IMG_5215

Докшыцкая цэнтральная раённая бальніца працягвае абнаўляць сваё аблічча – у паліклініцы і аддзяленнях ідуць рамонтныя работы. Пра гэта паведаміла галоўны ўрач Вераніка РАМАНОВІЧ.

– Вераніка Аляксандраўна, раскажыце, калі ласка, пра рамонтную павестку дня.

– Зараз работы вядуцца ў рэнтген-кабінеце паліклінікі ЦРБ па ўстаноўцы новага дыягнастычнага апарата “Уніэксперт 3 плюс”. З яго дапамогай будзе ажыццяўляцца лічбавая рэнтген-дыягностыка. Разам з тым рамантуецца і сам кабінет.

У тэрапеўтычным корпусе ЦРБ прыступілі да работ па замене грузавога ліфта – звычайна падобная ўстаноўка доўжыцца тры месяцы. Там жа адрамантавана сталовая.

У лістападзе сваімі сіламі пачалі рамантаваць педыятрычнае аддзяленне: столь, сцены, падлогу. Наладжваецца нармальнае функцыянаванне ліўневага сцёку. Пазней будзем наймаць спецыялістаў для замены сантэхнікі. У планах адрамантаваць санвузлы для пацыентаў.

Сёлета таксама зроблены бягучы рамонт у хірургічным аддзяленні і прыведзены ў парадак дах адміністрацыйнага корпуса ЦРБ.

У абноўленай дзіцячай кансультацыі.

У абноўленай дзіцячай кансультацыі.

– Бацькі задаволены “вяртаннем” дзіцячай кансультацыі паліклінікі з другога паверха на першы. Як змяніўся яе выгляд?

– На падлогу пасцелены новы лінолеум і пакладзена плітка, устаўлены пластыкавыя дзверы, ліквідаваны дэфекты на сценах – яны афарбаваны і ўпрыгожаны свежымі малюнкамі. Заменены медыцынскі спавівальны столік, як і ў педыятрычным адзяленні стацыянара. Купілі новы халадзільнік для захоўвання вакцын.

Вядома, што, з іншага боку, рамонтныя работы прыносяць часовыя нязручнасці для пацыентаў, таму просім іх аднесціся да гэтага працэсу з разуменнем. Усё ж такі змяненні накіраваны ў першую чаргу на паляпшэнне даступнасці медыцынскай дапамогі, для камфортнага знаходжання насельніцтва раёна ва ўстанове.

IMG_5214

– А як наконт стварэння камфорту для саміх медработнікаў?

– Клапоцімся і пра гэта. У прыёмным аддзяленні абсталявалі пакой для прыёму ежы і адпачынку, а дзякуючы абласной прафсаюзнай арганізацыі закупілі ў памяшканне мэблю. Дарэчы, у рамках суботніка мы ўласнаручна афарбавалі сцены калідора гэтага аддзялення.

А за кошт сродкаў рэспубліканскага прафсаюза часткова заменена мэбля ў інтэрнацкіх пакоях для маладых спецыялістаў.

– Ці закончана абуладкаванне сельскіх устаноў аховы здароўя?

– Так, цяпер кожная з іх абсталявана сістэмай гарачага водазабеспячэння і водаадвядзення. Выкананы ўсе неабходныя рамонты памяшканняў. Усяго ў мінулым годзе з бюджэту было выдзелена 78 тысяч рублёў на бягучыя рамонты на ФАПах, у амбулаторыях і бальніцах.

У многім за кошт якасці дадзеных работ мы атрымалі сёлета акрэдытацыю адразу на пяць наступных гадоў – гэта максімальны тэрмін з магчымых.

– У пачатку года рэдакцыя ўздымала праблему аб пастаянных пашкоджаннях сцен ўздоўж лесвічных пралётаў з боку ўнутранага двара паліклінікі ЦРБ. Па ўсіх прыкметах, гэта робяць дзеці. Ці вырашана праблема?

– На жаль, не. Невядомыя працягваюць псаваць бальнічныя сцены, у рамонт якіх укладваюцца людскія сілы і бюджэтныя сродкі. Таму, карыстаючыся выпадкам, хачу яшчэ раз заклікаць бацькоў пагутарыць са сваімі дзецьмі наконт беражлівых адносін да маёмасці і сачыць за іх паводзінамі.

Ніна КРУКОВІЧ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *