Семья Стрелковских из города Докшицы отмечает двойной праздник под бой курантов

Сям'я Стралкоўскіх адзначае драўлянае вяселле 31 снежня.

Сям’я Стралкоўскіх адзначае драўлянае вяселле 31 снежня.

Для сям’і Андрэя і Веранікі Стралкоўскіх свята Новага года доўгачаканае ўдвая. Вось ужо пяты год менавіта пад бой курантаў яны віншуюць адзін аднаго з гадавінамі вяселля. Сёлета ў іх першы невялікі юбілей: пяць гадоў сям’і – драўлянае вяселле.

Са сціплай прыгажуняй Веранікай з Літоўцаў Андрэя пазнаёміў сябар.

– Паміж намі адразу ўспыхнула іскрынка, – гаворыць Андрэй. – Вераніка скарыла мяне не толькі сваёй прыгажосцю, а і добразычлівасцю, чуласцю. А ёй спадабаліся мае таварыскасць і адкрытасць. Прыблізна праз год сяброўства зрабіў ёй прапанову рукі і сэрца. Дату вяселля выбіралі разам. Так і крочылі ў новы год з новым статусам. Цяпер для нас 31 снежня самае сапраўднае сямейнае свята, якое адзначаем ужо разам з дачушкай Евай – ёй тры з паловай гады.

Андрэй Стралкоўскі працуе майстрам лесу ў Докшыцкім лясніцтве. Актывіст раённай арганізацыі ГА “БРСМ”, удзельнічае амаль ва ўсіх мерапрыемствах, ініцыяваных саюзам моладзі. З’яўляецца членам Моладзевай палаты пры Докшыцкім раённым Савеце дэпутатаў. Вераніка працуе медыцынскай сястрой педыятрычнага аддзялення Докшыцкай ЦРБ.

Пакуль сужэнцы Стралкоўскія жывуць у інтэрнаце. Але ў хуткім часе пераедуць у новы дом, будаўніцтвам якога заняліся адразу пасля нараджэння дзіцяці. Сям’я імкліва, як дрэва, якое цягнецца галінкамі да неба, будуе планы і вызначае мэты.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота з архіва сям’і.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *