Рождественский утренник воспитанников воскресной школы прошел в Докшицах
У светлае свята Нараджэння Хрыстова ў ККЗ “Іскра” адбыўся ранішнік “Каляд чароўныя імгненні”, які падрыхтавалі выхаванцы нядзельнай школы прыходу храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў Докшыцах.
Гасцямі свята сталі намеснік старшыні райвыканкама Аксана Палачаніна, начальнік аддзела культуры райвыканкама Вольга Сушко і клірык прыхода Свята-Пакроўскай царквы іерэй Павел Іоська.
Дзеці былі шчодрымі на добрыя пачуцці і ў чарговы раз даказалі, што Каляды – адно з самых цёплых і душэўных свят. Падтрымаць юных артыстаў, некаторыя з якіх выйшлі на сцэну ўпершыню, прыйшлі шматлікія родныя, ад чаго атмасфера ў кінаканцэртнай зале была па-сямейнаму ветлівай і сардэчнай.
Напрыканцы прадстаўлення ўсіх вітаў Павел Іоська.
– Няхай калядныя дні падораць усім добры настрой і прыемныя ўспаміны, а сэрцы напаўняюцца жыццёвай сілай і стваральнай энергіяй. Няхай дабрабыт і ўтульнасць, давер і разуменне паселяцца ў кожным доме, – пажадаў айцец і ўручыў артыстам падарункі ад епіскапа Полацкага і Глыбоцкага Ігнація.
Па традыцыі салодкія пачастункі атрымалі і гледачы.