Специалисты фронт-офиса ЦБУ № 209 г. Докшицы помогут клиентам решить финансовые вопросы

Супрацоўнікі аперацыйнай службы банка: кіраўнік Таццяна Дзеркач (у цэнтры) і спецыялісты Вераніка Стадольнік, Наталля Мандрук, Аляксандра Ковель, Валерыя Васюковіч, Ларыса Марозька, Валянціна Баркова (злева направа).

Супрацоўнікі аперацыйнай службы банка: кіраўнік Таццяна Дзеркач (у цэнтры) і спецыялісты Вераніка Стадольнік, Наталля Мандрук, Аляксандра Ковель, Валерыя Васюковіч, Ларыса Марозька, Валянціна Баркова (злева направа).

5 января — День банковских и финансовых работников

“Беларусбанк” заслужана карыстаецца вялікай папулярнасцю ў кліентаў. Найбуйнейшая фінансава-крэдытная ўстанова Беларусі прапаноўвае больш за сотню паслуг і прадуктаў.

У Докшыцах ААТ “ААБ “Беларусбанк” прадстаўлена Цэнтрам банкаўскіх паслуг № 209.

Разлікова-касавае абслугоўванне ажыццяўляецца на 545 рахунках юрыдычных асоб і больш чым на 15 тысячах рахункаў фізічных.

– Сярод паслуг банка – адкрыццё валютных і рублёвых укладаў, ажыццяўленне крэдытных аперацый, міжнародныя разлікі, купля і продаж валюты, грашовыя пераводы, аперацыі з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак, – расказала дырэктар цэнтра Наталля Юковіч. – Шырокі выбар грашовых укладаў. Можна ўзяць выгадны крэдыт – напрыклад, “На родныя тавары” на набыццё тавараў беларускіх вытворцаў, які запушчаны ў мінулым годзе. Выдаецца на тры гады пад фіксаваную на ўвесь тэрмін крэдытавання стаўку 4 % гадавых.

Вядома, што праца ў банку напружаная, але мы, кліенты, гэтага не заўважаем – нас у любы час сустракаюць ветлівыя, добразычлівыя спецыялісты.

– З кліентамі працуюць спецыялісты аперацыйнай службы, або фронт-офіса, – тлумачыць Наталля Мікалаеўна. – Штодзень з раніцы да вечара, за выключэннем нядзелі, яны на перадавой – вырашаюць фінансавыя пытанні насельніцтва.

Дырэктар высока цэніць прафесіянальныя і асабістыя якасці сваіх калег.

Узначальвае фронт-офіс Таццяна Дзеркач, якая працуе ў банкаўскай службе больш за дзесяць гадоў. На яе ўскладзена забеспячэнне якаснага абслугоўвання кліентаў, кантроль за работай супрацоўнікаў і іншыя функцыі. Нягледзячы на шырокі круг абавязкаў, Таццяне падабаецца яе ўчастак за разнастайнасць спраў і канструктыўныя зносіны з людзьмі.

Сярод самых вопытных спецыялістаў аперацыйнай службы – Ларыса Марозька, якая ў банку тры з паловай дзесяцігоддзі. Прафесіянал з вялікай літары, настаўнік моладзі, уладальніца цудоўнага характару, а таму душа калектыву. Заўсёды ў добрым настроі, умее пры неабходнасці згладзіць вострыя вуглы, таму сярод яе кліентаў незадаволеных абслугоўваннем не бывае.

Тры дзясяткі гадоў у ЦБП Валянціна Баркова – тут яе першае і адзінае працоўнае месца. Надзвычай скрупулёзная, адказная, з ярка выражанымі аналітычнымі здольнасцямі. Такія ж рысы, што найлепшым чынам дапамагаюць рэалізавацца ў банкаўскай прафесіі, уласцівы і Наталлі Мандрук, якая прыкладна столькі ж працуе ў Беларусбанку.

Заваёўваюць давер калег і кліентаў маладыя спецыялісты Валерыя Васюковіч і Вераніка Стадольнік. Дзяўчаты ўпэўнены, што зрабілі правільны прафесійны выбар, і з захапленнем адзначаюць камандны дух, які пануе ў ЦБП № 209. Узаемавыручка і ўзаемадапамога – традыцыйныя вылучальныя рысы невялікага калектыву цэнтра (у штаце ўсяго 16 супрацоўнікаў).

І, нарэшце, Аляксандра Ковель. Мае невялікі стаж – уладкавалася ў докшыцкі фронт-офіс каля года таму, але тым не менш на яе рахунку падзячныя водгукі ад кліентаў, якія заўважылі і яе інтэлігентнасць, і веды.

Такім чынам, перадавыя пазіцыі работы Цэнтра банкаўскіх паслуг № 209 забяспечаны апантанымі спецыялістамі, якія клапоцяцца і пра развіццё ашчаднай справы, і пра давер насельніцтва. А ў цэлым цэнтр з года ў год удасканальвае сваю дзейнасць, каб заставацца канкурэнтаздольным і такім жа запатрабаваным у жыхароў раёна.

Ніна КРУКОВІЧ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *