В Докшицах завершена модернизация сетей электросвязи

іктар Шаўцоў і спецыяліст сэрвіснага цэнтра Белтэлекам Таццяна Глінская.

Віктар Шаўцоў і спецыяліст сэрвіснага цэнтра Белтэлекам Таццяна Глінская.

Мінулы год для Докшыцкага ўчастка электрасувязі адзначаны многімі знамянальнымі падзеямі. Адна з самых галоўных – гэта поўная мадэрнізацыя сетак электрасувязі ў райцэнтры.

– Цяпер усе абаненты Белтэлекам у Докшыцах маюць магчымасць карыстацца інтэрнэтам высокай хуткасці, тэлебачаннем высокай выразнасці і паслугай відэакантролю, якая апошнім часам становіцца даволі папулярнай, – гаворыць начальнік арганізацыі Віктар Шаўцоў. – Дарэчы, у мінулым годзе больш за сто абанентаў падключылі відэакантроль менавіта ў прыватным сектары. У планах на 2025-ы – забеспячэнне сістэмамі відэакантролю малочна-таварных фермаў і іншых аб’ектаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна. Ужо гатова праектна-каштарысная дакументацыя, і ў бліжэйшы час каля 80-ці камер будзе ўстаноўлена ў Таргунах і Гняздзілаве. Работы па мадэрнізацыі плануюцца і ў наступным годзе. Замена меднага кабелю на оптыкавалаконны будзе актыўна весціся ў Бягомлі і Крулеўшчыне. На сённяшні дзень у аграгарадку доступ да сучасных тэхналогій маюць больш за дзвесце абанентаў, амаль столькі ж атрымаюць яго ў першым квартале 2025 года. Поўнасцю мадэрнізавана электрасувязь у Лапутах.

Працягваецца работа па ўкараненні паслугі “Мой горад”. Дадатак пастаянна папаўняецца новымі падпісчыкамі, у месяц зарэгістравана каля 5 тысяч праглядаў.

Актыўна ўдзельнічала кампанія ў святкаванні Дня горада і фестывалі “Дзве ракі”. Акрамя традыцыйнай інтэрактыўнай пляцоўкі з розыгрышам прызоў і рэкламай паслуг, сёлета Белтэлекамам была прэзентавана воркаутпляцоўка, якая стала добрым падарункам для мясцовых аматараў здаровага ладу жыцця.

На дадзены момант вядуцца работы па мадэрнізацыі адміністрацыйнага будынка УЭС у межах праграмы арганізацыі безбар’ернага асяродку. Абноўлены пандус, беспарогавы ўезд, вядуцца работы па абсталяванні кабінета на першым паверсе для абслугоўвання людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Сёння “Белтэлекам” стварае лічбавую экасістэму. Паслугі, праекты і тэхналогіі кампаніі робяць жыццё людзей больш камфортным, а бізнес больш эфектыўным. Прадпрыемства сваім прыкладам паказвае, якімі павінны быць умовы для супрацоўнікаў, наведвальнікаў, каб забяспечваць максімальную функцыянальнасць і зручнасць для ўсіх катэгорый грамадзян.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *