Широкий спектр услуг оказывают на АЗС «Белоруснефть» в Докшицком районе

Аператар АЗС № 64 у Докшыцах Дзмітрый Буката прапануе вадзіцелям не толькі заправіць аўтамабіль, а і выпіць фірменнай кавы.

Аператар АЗС № 64 у Докшыцах Дзмітрый Буката прапануе вадзіцелям не толькі заправіць аўтамабіль, а і выпіць фірменнай кавы.

У нашым раёне функцыянуе пяць АЗС кампаніі “Беларуснафта”, у тым ліку дзве кантэйнерныя – у Крулеўшчыне і Валкалатах. Пры аб’ектах працуюць два кафэ і тры крамы. Як развіваюцца гэтыя пункты сэрвісу і якія паслугі прапануюць сваім кліентам, расказаў начальнік Круляўшчызненскага ўчастка АЗС Віталій Буторын.

За 2024 год 16 АЗС, якія знаходзяцца на балансе Круляўшчызненскага ўчастка, рэалізавалі 37 158 тон паліва. Тэмп росту да ўзроўню 2023 года склаў 100,4 працэнта.

Начальнік Круляўшчызненскага ўчастка АЗС Віталій Буторын.

Начальнік Круляўшчызненскага ўчастка АЗС Віталій Буторын.

– Віталій Мікалаевіч, вашаму ўчастку падпарадкоўваюцца не толькі аб’екты, што знаходзяцца на тэрыторыі Докшыцкага раёна…

– Так, на балансе ўчастка налічваецца 16 аўтазаправачных станцый, якія дзейнічаюць не толькі ў Докшыцкім раёне, а яшчэ на тэрыторыях Глыбоцкага, Пастаўскага, Шаркаўшчынскага, Міёрскага і Браслаўскага. Галоўная наша задача – рэалізацыя нафтапрадуктаў, уключаючы звадкавана-вуглевадародны газ. Прапануем таксама шырокі спектр змазачных матэрыялаў, тэхнічных вадкасцей. На некаторых АЗС абсталяваны пасты, дзе ёсць магчымасць прывесці ў парадак свой аўтамабіль. Напрыклад, за дадатковую плату можна скарыстацца пыласосам і пачысціць салон. А вось паслуга па падкачцы шын аказваецца бясплатна.

– Візітнай карткай кафэ, якія працуюць пры АЗС, з’яўляецца хуткае харчаванне. Ці задаволены кліенты прадастаўленнем такой паслугі?

– Усё пачыналася з кавы… Яшчэ некалькі гадоў таму на запраўцы на перакус можна было набыць толькі кубачак гарачага напітка, а да яго шакаладны батончык альбо печыва. Каб добра падсілкавацца, кіроўцам гэтага было мала. Таму з часам да прапаноў кліентаў, напрыклад, прадаваць хот-догі, прыслухаліся. Такім чынам спектр паслуг аўтазаправак пашырыўся, і фастфуд трывала ўвайшоў у сетку прыдарожных кафэ “Заўжды цікава”. Гэта цудоўныя месцы для адпачынку, дзе зараз гатуюць не толькі хот-догі, сталі папулярнымі ў тых, хто за рулём. Там можна паласавацца фрэнч-догамі, твістарамі, вафельнымі піражкамі, іншым салодкім печывам, разнастайнымі напіткамі. Прызнацца, спачатку персаналу было нялёгка. Трэба было адначасова і паліва адпускаць, і фастфуд рыхтаваць, але з часам аператары АЗС прызвычаіліся да гэтай нагрузкі, і справа, якая стала прыносіць дадатковую выручку, пайшла “на ўра”. Дарэчы, на АЗС, якая знаходзіцца на ўездзе ў Глыбокае, у кафэ сталі рыхтаваць 650-грамовыя піцы. У хуткім часе гэтыя сытныя стравы плануецца гатаваць і на АЗС
№ 69, якая знаходзіцца на мяжы Віцебскай і Мінскай абласцей.

– Віталій Мікалаевіч, якія яшчэ змены ў плане павышэння якасці паслуг чакаюцца на аўтазаправачных станцыях у бліжэйшы час?

– У гэтым годзе ў планах правесці мадэрнізацыю кафэ на АЗС № 69, а ў наступным – рэканструкцыю АЗС № 18 у Бягомлі і павялічыць плошчы гандлёвай залы ў кафэ “101 кіламетр”. Усё – для людзей.

Дзяржаўная нафтавая кампанія “Беларуснафта” займае лідзіруючае становішча ў паліўна-энергетычным комплексе Рэспублікі Беларусь. Фірменная збытавая сетка налічвае каля 580 аўтазаправачных станцый, што складае звыш 65 працэнтаў ад іх агульнай колькасці ў краіне.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *