В Докшицах разыграли переходящий кубок по волейболу
У спартыўнае зале СШ № 2 г. Докшыцы адбыліся спаборніцтвы за пераходзячы кубак па валейболе (мужчыны), прысвечаныя Дню Абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Удзельнікамі мерапрыемства сталі чатыры каманды, дзве з якіх былі прадстаўлены адной арганізацыяй – РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”.
Кожная з сустрэч сапернікаў была эмацыянальнай і інтрыгавала сваім вынікам. За валейбалістаў актыўна заўзелі ветэраны спорту Аляксандр Сіўко, Мікалай Палтаран, Вадзім Гарбачоў і Аляксандр Чысцякоў, якія, дарэчы, ніколі не прапускаюць раённыя спаборніцтвы і заўсёды прыходзяць, каб падтрымаць удзельнікаў.
У фінале за чэмпіёнскі кубак змагаліся зборныя Крулеўшчынскага сельсавета і “ІП Асаёнак”. Абедзве каманды да апошняга рваліся да перамогі, але поспех усміхнуўся першай.