Встреча с поэтессой, публицистом Ольгой Павлюченко и автором-исполнителем песен Еленой Шахно прошла в Докшицах

ЕН 210

Незвычайна светлай і пранікнёнай атрымалася чарговая сустрэча напярэдадні Стрэчання Гасподняга, арганізаваная няўрымслівай Аленай Сарокінай, загадчыкам аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН у гарадской дзіцячай бібліятэцы. Гэтым разам гасцямі дакшычан сталі паэтэса, публіцыст, журналіст Вольга Паўлючэнка і спявачка, аўтар і выканаўца сваіх песень Алена Шахно, а таксама благачынны Докшыцкай царкоўнай акругі протаіерэй Леанід Страха.

ЕН 189

Задаў тон мерапрыемству менавіта айцец Леанід, які вельмі цёпла і кранальна павіншаваў усіх прысутных са Стрэчаннем, выказаў самыя найлепшыя пажаданні, азнаёміў з гісторыяй узнікнення свята. Узнёслы настрой падтрымала сваімі вершамі і проста шчырай размовай Вольга Паўлючэнка. З цікавасцю слухалі ўдзельнікі сустрэчы пра яе дзяцінства, любоў да чытання, станаўленне ў паэзіі, сяброўства з вядомымі беларускімі пісьменнікамі Міколам Маляўкам і Міколам Чарняўскім. Чыталася шмат новых, яшчэ не надрукаваных вершаў, у тым ліку з дэбютнай кнігі для дзяцей.

ЕН 191

Паток лірыкі Вольгі Паўлючэнка зліваўся ў поўным суладдзі з не менш пранікнёнымі песнямі Алены Шахно, якая да Докшыччыны таксама мае дачыненне: тут калісь нарадзілася адна з яе бабуль. Алена, інжынер па спецыяльнасці, піша цудоўныя песні і, маючы прыгожы голас і непаўторную абаяльнасць, зачароўвае іх выкананнем. Яна неаднаразова станавілася лаўрэатам і пераможцам конкурсаў аўтарскай песні. Адна з апошніх перамог – у расійскім конкурсе “Кіна-песня”, дзе для кіно быў адабраны цэлы дзясятак яе твораў. Адна песня ўжо гучыць у фільме “З табой хачу я быць заўжды”.

Пабольш бы такіх сустрэч – спявалі разам, гаворку вялі шчыра і душэўна, лютаўскіх імяніннікаў павіншавалі, сфатаграфаваліся разам на памяць. Кветкі, сувеніры ў выглядзе цудоўных анёлкаў ручной работы… Як спявала Алена Шахно, “…и все мы вместе, будто дома, – родные люди в феврале».

ЕН 195

Алена НЕСЦЯРОНАК.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *