24 марта — Всемирный день борьбы с туберкулёзом

tuberkulez-e1711109967528

Дзень барацьбы з туберкулёзам праводзіцца штогод па ініцыятыве Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Яго мэта – прыцягнуць увагу людзей да праблем, звязаных з захворван ­нем. На актуальныя пытанні па тэме адказвае ўрач-фтызіятр ЦРБ Валянціна Шэвель.

– Валянціна Уладзіміраўна, дзе можна за­разіцца туберкулёзам?

– Захворванне перадаецца паветрана-кропель­ным шляхам ад хворага, які вылучае мікабактэрыі. Інфіцыравацца можна ў перапоўненым памяшкан­ні, калі яно дрэнна праветрываецца, і ад хворага пры блізкім кантакце.

– Якія сімптомы павінны насцярожыць за­хварэўшага?

– У першую чаргу – кашаль, калі ён не праход­зіць больш чым тры тыдні, крывахарканне. А так­сама слабасць, страта апетыту і, адпаведна, вагі, павышэнне тэмпературы цела, начная патлівасць, дрыжыкі.

– Як пацвярджаецца дыягназ?

– Пры рэнтгеналагічным даследаванні, у тым ліку флюараграфічным, або пры дапамозе бак­тэрыялагічнага метаду. Пры выкарыстанні апош­няга робіцца мікраскапія мазка макроты і пасеў матэрыялу.

– Чаму пры падазрэнні на туберкулёз па­трэбна як мага хутчэй звярнуцца да ўрача?

– Лёгкія адносяцца да жыццёва важных органаў, і ў выніку іх шырокага паражэння можа чакаць ля­тальны зыход. Таму чым раней выяўлены сухоты і пачата лячэнне, тым вышэйшы шанец для вызда­раўлення. А з іншага боку, хворы, які не лечыцца, падвяргае небяспецы здароўе іншых людзей.

– Як засцерагчыся ад заражэння?

– Неабходна ўмацоўваць арганізм, як і пры прафілактыцы іншых хвароб: захоўваць рэжым працы і адпачынку, правільна харчавацца, адмо­віцца ад шкодных звычак, займацца фізкультурай. Важную ролю папярэджання туберкулёзу іграе чысціня ў вытворчых і дамашніх памяшканнях, ад­сутнасць запыленасці, добрая вентыляцыя.

У мэтах прафілактыкі сухот у Беларусі правод­зіцца вакцынацыя немаўлят на трэці – пяты дзень жыцця. А для кантролю супрацьтуберкулёзнага імунітэту дзецям робяць пробу Манту, Дыяскінтэст.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *