Депутат Докшицкого районного Совета депутатов Андрей Шнитко помогает жителям района решать вопросы

Падарункі да навагодніх свят пацыентам Валкалацкай участковай бальніцы перадаў дэпутат раённага Савета дэпутатаў Андрэй Шнітко.

Падарункі да навагодніх свят пацыентам Валкалацкай участковай бальніцы перадаў дэпутат раённага Савета дэпутатаў Андрэй Шнітко.

Па дапамогу ў вырашэнні пытанняў і праблем людзі звычайна звяртаюцца да дэпутатаў розных узроўняў. Сярод найбольш актуальных зваротаў – стварэнне належных умоў для камфортнага жыцця грамадзян, добраўпарадкаванне населеных пунктаў. Падобнае не раз даводзілася вырашаць і дэпутату раённага Савета дэпутатаў, дырэктару філіяла “Докшыцыводаканал” Андрэю Шнітко.

– Андрэй Веньямінавіч, у мінулым годзе ў нашай краіне прайшоў адзіны дзень галасавання. Для вас гэта знакавая падзея: вы набылі статус дэпутата. Ці ўдалося наладзіць сувязь са сваімі выбаршчыкамі?

– Заўсёды адкрыты для зносін з імі. Гатовы выслухаць кожнага і, калі пытанне, з якім звяртаюцца, знаходзіцца ў маёй кампетэнцыі, стараюся дапамагчы. Паколькі ўзначальваю прадпрыемства, дзейнасць якога звязана непасрэдна з водазабеспячэннем, то і звароты ад людзей паступаюць, як правіла, камунальнага характару.

Напрыклад, яшчэ летась не ўсе жыхары вёскі Бярозаўка Крыпульскага сельсавета мелі магчымасць карыстацца чыстай вадой. Пасля калектыўнай просьбы бярозаўцаў мы правялі мадэрнізацыю ўчастка водаправоднай сеткі. Зараз насельніцтва стопрацэнтна забяспечана вадой пітной якасці.

Жыхары вёскі Вецяра таксама зацікаўлены ў элементарных бытавых выгодах. У мінулым годзе яны папрасілі правесці ў населены пункт водаправод. Гэта пытанне пакуль прапрацоўваецца, рыхтуецца неабходная праектная дакументацыя. Аб’ект па ўзгадненні з кіраўніцтвам УП “Віцебскаблводаканал” быў уключаны ў перспектыўны план. Магчыма, будаўніцтва сеткі пачнецца ўжо ў наступным годзе.

Жыхары раёна звярталіся таксама з іншымі просьбамі, і практычна ўсе яны вырашаліся станоўча. Мы чуем людзей і ідзём ім насустрач.

– Добраўпарадкаванне населеных пунктаў – пытанне, якому ў краіне надаецца асаблівая ўвага. Філіял “Докшыцыводаканал” не застаецца ўбаку і прымае ўдзел у навядзенні парадку…

– Канечне, наводзім яго не толькі на сваіх вытворчых аб’ектах, а і дапамагаем гэта рабіць у замацаваных за прадпрыемствам вёсках. Абкошваем участкі, разбіраем старыя пабудовы. Для гэтага ёсць неабходная тэхніка. Працуем у вёсках Вуглы і Замасточча Бярэзінскага сельсавета, у населеным пункце Ветахмо Крыпульскага сельсавета.

Па магчымасці аказваем дапамогу ў навядзенні парадку на тэрыторыі Валкалацкага сельсавета. З яго старшынёй Пятром Баляслававічам Кацейкам – поўнае ўзаемаразуменне. А летась наша прадпрыемства ўзяло шэфства над мясцовай участковай бальніцай. Да навагодніх свят кожнаму пацыенту ўручылі салодкія падарункі і наборы ручнікоў. Установе перадалі грашовы сертыфікат на набыццё спальных прыналежнасцей і тэхнічнага інвентару.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *