Фёдор Скумс шестой год работает кровельщиком 2 разряда в филиале № 1 РУП ЖКХ “Докшицы-коммунальник” 

IMG_0005+

Фёдар Скумс працуе страхаром 2 разраду ў філіяле № 1 РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” шосты год. Яго добрасумленная праца па выніках мінулага года адзначана на раённым злёце перадавікоў. У тым, што ў 2024 годзе ў раёне пасля капітальнага рамонту было ўведзена 2616 квадратных метраў жылля, ёсць і яго заслуга. 

 Перад тым як прыйсці у філіял, Фёдар Міхайлавіч 15 гадоў працаваў вадзіцелем у былым калгасе “Камсамолец”, быў машыністам кацельні на Лепельскім МКК, а з 2019 года сваю прафесійную дзейнасць звязаў з камунальнай службай.

– У асноўным наша брыгада займаецца рамонтам жылога фонду, – расказвае майстар. – Так, летась працавалі не толькі ў сваім раёне. Ездзілі ў Глыбокае і Полацк, дзе рамантавалі шматпавярховыя дамы. Зараз вось задзейнічаны на такім жа аб’екце на вуліцы Цэнтральнай у Домжарыцах. Там выконваем будаўніча-мантажныя работы з заменай сетак каналізацыі і ацяплення.

Працавалі таксама ў аграгарадку Крулеўшчына – на вуліцы Палявога завяршылі капітальны рамонт дома 8/3, а таксама будаўніцтва закальцоўкі сетак водазабеспячэння ад вуліцы Лясной да Садовай.

– Працаваць у калектыве вельмі камфортна, – прызнаецца Фёдар Скумс. – Усе дружныя. Ёсць работа – значыць ёсць заробак. Побач надзейныя таварышы, якія гатовы ў любы момант падставіць плячо. Адным словам, задаволены.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.

Фота аўтара.

#нашалепшае
#нашелучшее
#слётпередовиков

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *