Как законно сдать квартиру? Узнали в службе «Одно окно»

Новый проект (1)

Як атрымаць дазвол на зда­чу кватэры, якая пабудавана з дзяржпадтрымкай, па дагаворы найму?

Іван, г. Докшыцы.

Для прыняцця рашэння аб дазволе прадастаўлення жылога памяшкання (яго частак) па да­гаворы найму жылога памяшкан­ня прыватнага жыллёвага фонду або дагаворы арэнды жылога па­мяшкання, пабудаванага (рэкан­струяванага) або набытага з пры­цягненнем ільготнага крэдыту або пабудаванага (рэканструяванага) з выкарыстаннем субсідыі на вы­плату працэнтаў за карыстанне крэдытам (субсідыі на выплату часткі працэнтаў), выдадзеным банкамі на іх будаўніцтва (рэкан­струкцыю), неабходна звярнуцца ў службу “адно акно” райвыканкама. Для ажыццяўлення працэдуры па­трэбны наступныя дакументы: за­ява, пашпарты або іншыя дакумен­ты, якія сведчаць асобы ўсіх членаў сям’і, пасведчанні аб нараджэнні дзяцей, якія сумесна пражываюць з уласнікам, пасведчанне аб дзяр­жаўнай рэгістрацыі права ўласнасці (долі ў праве ўласнасці) на жылое памяшканне (яго часткі).

Спатрэбяцца таксама пісьмовая згода мужа (жонкі) і іншых паўна­летніх членаў сям’і, якія пражываю­ць сумесна з уласнікам і маюць пра­ва валодання і карыстання жылым памяшканнем, а таксама засведча­ная натарыяльна згода грамадзян, якія адсутнічаюць, але за якімі за­хоўваецца права валодання і кары­стання жылым памяшканнем.

У “адно акно” прадастаўляюцца яшчэ і дакументы, якія пацвярджа­юць падставы для прадастаўлення жылога памяшкання па дагаворы найму. Гэта можа быць пераезд у іншую мясцовасць, скасаванне шлюбу, смерць уласніка жылля або члена яго сям’і, матэрыяльнае ста­новішча і іншыя.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *