На мехдворах сельхозорганизаций Докшицкого района завершаются ремонтные работы
З кожным днём усё вышэй падымаецца сонца. У хуткім часе зямля падсохне і прагрэецца. А на мехдварах раёна завяршаюцца рамонтныя работы, механізатары, агранамічная і інжынерная службы рыхтуюцца да напружанага рытму вясенне-палявых работ.
З абласнога і раённага бюджэту сельгаспрадпрыемствам выдзелена фінансавая дапамога на рамонт тэхнікі і набыццё запчастак. У гаспадарках разумна ёю скарысталіся, пастараўшыся закупіць усё неабходнае. Цяпер справа толькі за механізатарамі і слесарамі, якія ў гэтыя веснавыя дні працуюць з поўнай самааддачай. Як, напрыклад, перадавы трактарыст-машыніст ААТ “Барсучанка” Мікалай Баброўскі (на здымку), што рупіцца ў рамонтнай майстэрні ў Барсуках, каб своечасова давесці да ладу пасяўны агрэгат. Увогуле ў гаспадарцы вырашэнне пытанняў рамонту, набыцця запчастак, паліва, арганізацыі бяспечнай работы, аплаты працы на пастаянным кантролі кіраўніцтва і інжынернай службы. Таму да планавага тэхнічнага агляду ў сельгаспрадпрыемстве практычна гатовы і пасяўную кампанію намераны правесці ў аптымальныя тэрміны.
Алена НЕСЦЯРОНАК.
Фота Вячаслава ЧАРВІНСКАГА.