На время весенних каникул были трудоустроены 42 школьника Докшицкого района

Круля столы

Працоўныя канікулы

На час вясновых канікул былі працаўладкаваны 42 школьнікі раёна. Арганізацыяй другаснай занятасці займалася ўпраўлен­не па працы, занятасці і сацы­яльнай абароне райвыканкама.

У СШ № 1 і СШ № 2 г. Докшыцы, Бягомльскай, Крулеўшчынскай, Глінскай, Параф’янаўскай СШ і Барсукоўскай БШ падлеткі раман­тавалі школьную мэблю, у Сіт­цаўскай СШ – бібліятэчныя кнігі. На закупку рамонтных матэрыя­лаў, якія будуць выкарыстоўвацца для аналагічных работ на працягу года, з дзяржаўнага пазабюджэт­нага Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва выдаткавана 6,6 ты­сячы рублёў. На зарплату дзецям з улікам падаткавых плацяжоў у вясеннюю кампанію выдзелена 7,3 тысячы рублёў.

Некаторыя рамонтныя работы працягнуцца яшчэ і ў красавіку.

 

А ў той жа час

На канікулах у 10 дзённых вых аваўча-азда­раўленчых лагерах, створаных на базе ў ста­ноў адукацыі раёна, адпачылі 120 дзяцей.

У ліку мерапрыемстваў, арганізаваных пе­дагогамі, – прафілактычныя заняткі, вікта­рыны, інтэлектуальныя і рухомыя гульні, за­баўляльныя праграмы, выставы малюнкаў, майстар-класы, аперацыі “Утульнасць” і “Мара­фон добрых спраў”, сустрэчы з супрацоўнікамі МНС, экскурсіі на метэаралагічную станцыю, ва ўстановы культуры, Цэнтр дзяцей і моладзі, конкурсы, спартыўныя спаборніцтвы і іншае.

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *