Начальником отделения почтовой связи “Барсуки” работает Наталья Кедо

Кедо+

Адным з самых лепшых паказчыкаў таго, наколькі чалавек адказна ставіцца да сваёй працоўнай дзейнасці, асабліва ў сферы абслугоўвання насельніцтва, з’яўляюцца станоўчыя водгукі пра работу. Вось і знаёмства з начальнікам аддзялення паштовай сувязі “Барсукі” Наталляй Кеда пачалося якраз з пачутых добрых слоў у яе адрас ад мясцовых жыхароў аграгарадка, якія заходзілі на пошту не толькі па паслугі, а і проста павітацца.

– Наталля Сяргееўна ў нас працуе даўно, таму завём яе няйнакш як наша Наташа. Заўсёды ветлівая, тактычная, абаяльная. Вельмі прыемна прыходзіць на пошту. Так і напішыце ў раёнцы, – гаварыў адзін з месцічаў.

На добрым рахунку Наталля і ў кіраўніцтва, бо па аб’ёме аказваемых паслуг і якасці абслугоўвання насельніцтва Барсукоўскае паштовае аддзяленне адно з лепшых у раёне.

Кола абавязкаў у Наталлі Сяргееўны шырокае. Як начальнік яна вядзе ўсю неабходную дакументацыю, як аператар – прымае розныя плацяжы, як таваразнаўца – афармляе паступленне тавару і рэалізоўвае яго.

Родам Наталля з Гліннага. Скончыўшы тутэйшую школу, яна паступіла ў Полацкі дзяржаўны тэхналагічны каледж на спецыяльнасць «дызайнер-цырульнік». Некаторы час працавала на КПП у Чырвоным Беразіне. Але лёсам было наканавана стаць паштовым работнікам.

– Здарылася гэта ў 2011 годзе, калі мяне запрасілі часова падмяніць начальніка аддзялення паштовай сувязі ў Барсуках, якая ішла ў дэкрэтны адпачынак, – успамінае суразмоўца. – Потым некалькі гадоў так і працавала аператарам па дачы водпуску на розных аддзяленнях паштовай сувязі раёна. Гэта дапамагло набраць пэўны вопыт у паштовай сферы. Скончыла курсы павышэння кваліфікацыі. А ў 2016 годзе зноў вярнулася ў Барсукі і стала начальнікам аддзялення. У той час, калі ўпершыню прыйшла на пошту, у маім падпарадкаванні быў адзін паштальён – Таццяна Аляксандраўна Рамашова. Цяпер газеты, часопісы і іншую
карэспандэнцыю насельніцтву дастаўляе мота-дастаўка. У аддзяленне вяскоўцы спяшаюцца, каб аформіць падпіску на перыядычныя выданні, купіць канверты ці паштоўкі, зрабіць плацяжы, атрымаць пенсію, папоўніць баланс мабільнай сувязі, набыць патрэбныя тавары штодзённага попыту.

Актыўную жыццёвую пазіцыю Наталлі поўнасцю падтрымліваюць муж і дзеці. Пазалетась сям’я Кедаў удзельнічала ў раённым, а потым і ў абласным этапах рэспубліканскага праекта “Уладар сяла-2023”.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.

Фота аўтара.

#нашалепшае
#нашелучшее
#слётпередовиков

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *