Почетной грамотой управления спорта и туризма награждена директор Докшицкой ДЮСШ Марина Ярмакович

ЯРМАКОВИЧ с

Ганаровай граматай упраўлення спорту і турызму аблвыканкама адзначана дырэктар Докшыцкай ДЮСШ Марына Ярмаковіч. Узнагароду на выніковым пасяджэнні абласной калегіі кіраўніку і трэнеру з 33-гадовым стажам уручыў начальнік упраўлення Дзяніс Фацееў.

Марына Ярмаковіч у свой час была выхаванкай Докшыцкай ДЮСШ, займалася ў трэнера па дзюдо Васілія Лухвіча. Калі прыйшоў час выбіраць будучую прафесію, яна ўпэўнена пайшла паступаць у Акадэмію фізічнага выхавання і спорту Рэспублікі Беларусь. Трэнерам уладкавалася ў родную ДЮСШ. У 2015 годзе стала яе дырэктарам. Пад кіраўніцтвам Марыны Ярмаковіч школа выпусціла нямала будучых спартсменаў. Ганарыцца Марына Мікалаеўна сваёй выхаванкай – неаднаразовым прызёрам міжнародных і рэспубліканскіх спаборніцтваў па дзюдо і самба Аленай Касцюк, якая таксама стала трэнерам Докшыцкай ДЮСШ.

У 2022 годзе школа дзейнічала са статусам алімпійскага рэзерву. Адна з галоўных задач установы – адбор перспектыўных у спорце навучэнцаў і накіраванне іх у іншыя спецыялізаваныя вучэбна-спартыўныя ўстановы. На дадзены момант падрыхтоўку ў вучылішчах алімпійскага рэзерву праходзяць пяць выхаванцаў. Толькі за мінулы год спартсменамі-навучэнцамі Докшыцкай ДЮСШ заваявана 115 прызавых месцаў на абласных спаборніцтвах і 23 – на рэспубліканскіх. На пачатку года зборная каманда школы прадстаўляла раён на адкрытай спартакіядзе ДЮСШ Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы і стала яе бронзавым прызёрам. Пастаянна радуюць сваімі вынікамі на абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах па спартыўнай хадзьбе Ала Манчынская і Аляксандр Гільніч. У састаў нацыянальнай і зборнай каманд Рэспублікі Беларусь уключаны Віялета Шопат і Валерыя Насякайла.

За мінулы год 114 навучэнцаў школы павысілі спартыўнае майстэрства да ўзроўню ІІ і ІІІ юнацкіх разрадаў.

Дарэчы, у мінулым годзе спартсмены Віцебскай вобласці на міжнародных стартах заваявалі 49 медалёў, з іх 13 залатых. Ёсць у гэтай скарбонцы ўзнагароды і былых выхаванцаў Докшыцкай ДЮСШ.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота прадастаўлена газетай “Віцебскія весці”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *