Начальник отдела культуры Докшицкого райисполкома Ольга Сушко награждена нагрудным знаком “За ўклад у развіццё культуры Беларусі”

photo_2025-03-04_16-05 с

Нагрудным знакам “За ўклад у развіццё культуры Беларусі” адзначана начальнік аддзела культуры райвыканкама Вольга Сушко.

Гэта не першая ўзнагарода Вольгі Васільеўны ад Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Ушанаванне адбылося на выніковай калегіі ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама, удзельнікамі якой сталі начальнік аддзела адукацыі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Марына Юркевіч, намеснік старшыні аблвыканкама Вячаслаў Дурноў, начальнік упраўлення культуры аблвыканкама Пётр Падгурскі.

Афіцыйна ў сферы культуры Вольга Сушко працуе пятнаццаты год, але, нарадзіўшыся ў творчай сям’і, з мастацтвам сябруе з дзяцінства. Працоўную дзейнасць пачынала настаўніцай музыкі ў СШ № 2 г. Докшыцы. Пасля дзесяць гадоў узначальвала Докшыцкую ДШМ імя Н. Сакалоўскага. На пасадзе начальніка аддзела культуры райвыканкама – пяты год, і за гэты кароткі час культработнікі Докшыччыны дасягнулі немалых поспехаў. Пра гэта сведчаць і мерапрыемствы абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў па абмене вопытам работы, праведзеныя на базе ўстаноў культуры нашага раёна. Гэта і творчая стажыроўка кіраўнікоў замежных беларускіх непрафесійных калектываў мастацкай творчасці, кіраўнікоў грамадскіх аб’яднанняў беларусаў замежжа, і абласны савет дырэктараў па пытаннях дзейнасці ўстаноў культуры клубнага тыпу, і рэспубліканскі-семінар-практыкум, на якім абмяркоўваліся сучасныя тэхналогіі культурнай дзейнасці. Значную ўвагу Вольга Васільеўна надае міжнароднаму супрацоўніцтву, пра што сведчыць удзел докшыцкай дэлегацыі ў фестывалі этнічных культур “Вуліца сяброўства” ў межах Х Форуму рэгіёнаў Расіі і Беларусі ва Уфе, а таксама ў прэзентацыі турыстычнага патэнцыялу Докшыччыны на выставе дасягненняў народнай гаспадаркі ў Маскве.

Працоўныя і творчыя калектывы сферы культуры раёна актыўна ўдзельнічаюць у міжнародных, рэспубліканскіх, абласных конкурсах, фестывалях і святах, пастаянна папаўняючы скарбонку ўзнагарод.

Свой талент і лідарскія здольнасці Вольга Сушко рэалізоўвае ў рабоце з асабіста заснаванымі калектывамі: вакальным ансамблем настаўнікаў Докшыцкай ДШМ “Вярба” і хорам ветэранаў працы “Залатыя гады”, якія маюць званне народных.

Вольга Сушко актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці раёна. Летась ініцыятыўная, адказная, творчая і мэтанакіраваная жанчына-кіраўнік была абрана дэпутатам раённага Савета дэпутатаў.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота прадастаўлена аддзелам культуры.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *