Пионерской дружине Парафьяновской СШ присвоено имя Марата Казея

Казей

У гады Вялікай Айчыннай вайны многія савецкія піянеры ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях, змагаліся ў партызанскіх атрадах. За баявыя заслугі ўзнагароджваліся ордэнамі і медалямі. Некаторыя з піянераў удастоены звання Герой Савецкага Саюза. Адзін з іх – ураджэнец Беларусі Марат Казей. У Мінску ўстаноўлены помнік герою, яго імя носяць вуліцы ў некалькіх гарадах Беларусі. Піянерскай дружыне Параф’янаўскай СШ прысвоена імя Марата Казея.

Марат нарадзіўся 10 кастрычніка 1929 года ў вёсцы Станькава Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці. Бацька Іван Георгіевіч працаваў на маторна-трактарнай станцыі. У 1935 годзе па лжывым даносе быў арыштаваны, рэабілітаваны пасмяротна ў 1959 годзе. Маці Ганна Аляксандраўна завочна вучылася ў Маскоўскім педагагічным інстытуце. Пасля затрымання мужа яе адлічылі з ВНУ і арыштавалі. Пецярых дзяцей перадалі на выхаванне родзічам. Марата з сястрой Арыяднай прытуліла бабуля Зося.

Ганну выпусцілі перад самай вайной. З пачатку акупацыі жанчына дапамагала партызанам. Пасяліла ў сябе савецкага камандзіра, выдаўшы яго за свайго мужа. Але здраднік выдаў яе, і восенню 1941 года Ганну Аляксандраўну замучылі фашысты.

Гібель маці падштурхнула 16-гадовую Арыядну і 12-гадовага Марата да пачатку барацьбы з акупантамі – падлеткі сталі байцамі партызанскага атрада. Юнак быў разведчыкам. Шмат разоў паспяхова прабіраўся ў варожыя гарнізоны і здабываў каштоўную інфармацыю. Прымаў удзел у дзясятках дыверсій на чыгунцы і іншых важных для немцаў аб’ектах.

У сакавіку 1943 года каля вёскі Румок Уздзенскага раёна карнікі акружылі партызанскі атрад. Становішча было вельмі складаным. Усе спробы наладзіць сувязь з іншымі атрадамі праваліліся. Марату Казею з вялікімі цяжкасцямі ўдалося на кані дабрацца да суседняга атрада, які знаходзіўся за сем кіламетраў.

Бой 11 мая 1944 года стаў апошнім для Марата. У той дзень ён і камандзір разведкі штаба брыгады Ларын на досвітку прыехалі ў вёску Хароміцкія, каб сустрэцца з сувязным. Праз паўгадзіны раздаліся выстралы: вёску акружылі немцы. Ларын загінуў адразу, а Марат паспеў выскачыць з дома і схавацца ў яры. Завязаўся бой. Фашысты разлічвалі схапіць юнага партызана жывым. Аднак, калі патроны скочыліся, юнак падарваў сябе гранатай.

Марата Казея пахавалі ў яго роднай вёсцы.

За праяўлены гераізм у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1965 годзе Загадам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Марату Казею было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза пасмяротна. Таксама за сваю баявую дзейнасць 14-гадовы юнак узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны І ступені і медалямі “За адвагу” і “За баявыя заслугі”.

Падрыхтавала Наталля ВАСЬКО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *