Спортсменка, активистка и красавица Виктория Толяронок из Крулевщинского сельсовета стала лучшей пловчихой

IMG_5949

Спартсменка, бээрэсэмаўка і проста прыгажуня – гэтым крылатым, трошкі перафразаваным на сучасны лад выразам без сумнення можна назваць Вікторыю Таляронак з вёскі Слабада, што ў Крулеўшчынскім сельсавеце.

Віка – актыўная ўдзельніца раённых спартыўных мерапрыемстваў, з якіх мае шэраг узнагарод. Вось і на сёлетнім першынстве па плаванні сваю скарбонку з дыпломамі і медалямі яна папоўніла адзнакай пераможцы.

Спортам Вікторыя захапляецца з дзяцінства. Першы трэнер – настаўніца фізічнай культуры Крулеўшчынскай СШ Ала Русалоўская, якая, дарэчы, выхавала нямала чэмпіёнаў.

– Спартыўнае жыццё для мяне пачалося са школы, – гаворыць суразмоўца. – Які від спорту быў у прыярытэце? Падабаюцца ўсе. Пачынала з лёгкай атлетыкі. Бегала на кароткія і доўгія дыстанцыі, скакала і ў вышыню, і ў даўжыню, спрабавала кідаць мяч. Пастаянна ўдзельнічала ў раённых і абласных спаборніцтвах. Дзякуй бацькам, якія па сённяшні дзень шчыра радуюцца маім спартыўным дасягненням. Гэта стымулюе. Больш за тое, тата і мама заўсёды з’яўляюцца прыкладам у спорце для мяне і маіх двух братоў. Мы і сёння актыўна выступаем за Крулеўшчынскі сельсавет у розных спаборніцтвах. Удзельнічаем у лыжных гонках, настольным тэнісе, плаванні. Хацелася б падзякаваць арганізатарам раённых спаборніцтваў за магчымасць праявіць свае здольнасці і, канечне ж, сустрэцца з сапернікамі, якія яшчэ і лепшыя сябры. Спорт, бясспрэчна, аб’ядноўвае!

Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *