Запоминающийся отдых обещают в агроэкоусадебном комплексе «Марговица» Докшицкого района

IMG_8841

У той час як у Віцебскай вобласці лоўля шчупака забаронена з 9 сакавіка па 23 красавіка, на тэрыторыі аграэкасядзібна­га комплексу “Маргавіца” можна цалкам законна рыбачыць нават у гэты час.

Увогуле, турыстычны аб’ект, які знаходзіцца ў да­вяральным упраўленні Белару­скага таварыства паляўнічых і рыбаловаў, мае шмат цікавых прапаноў для жыхароў Док­шыччыны і адпачывальнікаў з усёй Беларусі і бліжняга замеж­жа. На пачатку вяснова-летня­га сезона карэспандэнт “РВ” сустрэлася з дырэктарам сяд­зібы Ганнай Глазко, каб падра­бязней даведацца пра паслугі комплексу “Маргавіца”.

ЗРУЧНАЕ РАЗМЯШЧЭННЕ

Тое, што праекціроўшчы­кі комплексу дакладна не памыліліся з выбарам яго месцазнаходжання, факт відавочны. Мяркуйце самі: “Маргавіца” знаходзіцца каля ажыўленай трасы М3, якая злу­чае сталіцу і абласны цэнтр, за некалькі кіламетраў ад Бя­гомля, насупраць аднаймен­най вёскі, вядомай ва ўсёй рэспубліцы як малая радзіма слынных паэтаў Алеся Ставе­ра і Юрася Свіркі. Разам з тым аб’ект атулены лясным масівам і не кідаецца з шашы ў вочы. Тэрыторыя вялікая, акуратная, дагледжаная, ёсць пункт ахо­вы. Зноў жа ў Бягомль можна накіравацца, у краму. Нават па аздараўленчыя паслугі да са­наторыяў “Баравое” і “Лясное” – рукой падаць. Кошт пражы­вання досыць прымальны для аб’ектаў падобнага ўзроўню, а таму ў “Маргавіцы” могуць даз­воліць сабе правесці сямейныя выхадныя многія.

ІНДЫВІДУАЛЬНЫ ПАДЫХОД

Адначасова ў аграсядзі­бе можа пражываць да двух дзясяткаў гасцей. Пры гэтым нумарны фонд скампанаваны так, што яны адзін аднаму не перашкаджаюць. Кожны ну­мар мае асобны ўваход, а са­мае прыцягальнае – адкрытая тэраса з відам на вадаём. Да таго ж “Маргавіцу” ўсё часцей выбіраюць для правядзення ўрачыстасцей. У нашым раёне гэта, бадай, ці не адзіны аб’ект з утульнай банкетнай залай, да якой прылягае невялікая кухня. На аб’екце маецца ўлас­нае музычнае і светлавое аб­сталяванне. Прадугледжаны і прыгожы пірс, які часта стылі­зуюць для выязных рэгістра­цый урачыстасцей. Банкетную залу можна арандаваць як асобна, так і з нумарамі, тым самым вырашыўшы пытанне пражывання гасцей.

АД ЛОДКІ ДА СУВЕНІРАЎ

На сядзібе дакладна соча­ць за працэсам зарыблення выдатнага штучнага вадаё­ма: карп, шчупак, белы амур, карась і інш. Для зручнасці гасцей – арэнда лодкі, вудаў, спінінгаў, рознага інвента­ру, у тым ліку спартыўнага. Ёсць тэнісны стол. Для членаў “БТПР” прадугледжана сістэма зніжак, а таксама транспарт павышанай праходнасці і да­памога вопытных егераў пры арганізацыі палявання. Не так даўно сядзіба прымала ўд­зельніц жаночага паляўнічага клуба “Ласка”. У “Маргавіцы” можна набыць самыя розныя сувеніры і падарункі для ама­тараў палявання і рыбалкі: ад звыклай канцылярскай пра­дукцыі з лагатыпам “БТПР” да адзення, абутку і нават ікон святых ахоўнікаў паляўнічых і рыбаловаў. А яшчэ на сядзібе праводзяцца спаборніцтвы для аматараў рыбалкі.

НАЗІРАЛЬНАЯ ВЫШКА, ЦІР І ЧАЛАВЕЧЫ ФАКТАР

IMG_8817

Ганна Глазко, хоць і ўзна­чаліла гэты аб’ект менш за год таму, пра кожны яго куточак можа расказваць бясконца і з вялікай любоўю да справы. Прыгожая, маладая, танкля­вая жанчына толькі выгля­дае далікатнай гаспадыняй. Насамрэч па прызванні яна егер. Шмат гадоў аддала гэтай справе і ў лесе адчувае сябе нароўні з любым вопытным мужчынам-егерам. Да таго ж разам з мужам Юрыем яны ўжо займаліся ўзвядзеннем аграаб’екта, які здадзены ў эксплуатацыю заказчыку і паспяхова працуе. Ганна Мі­хайлаўна прызнаецца, што проста сачыць за парадкам на такім вялікім аб’екце – мала. Штат невялікі, але дружны, усе працуюць, як адна сям’я. Калі трэба, вартаўнікі бяруц­ца за трымер, а дырэктар дастае пальчаткі і дапамагае з уборкай. А яшчэ можа пака­заць майстар-клас у вучэб­на-забаўляльным ціры, які для гасцей арганізаваны ў “Маргавіцы”. Пнеўматычная зброя, лук, арбалет, нажы, тапары, дартс – усё гэта вы­клікае цікаваць і ў дарослых, і ў дзяцей. Дарэчы, дзецям вельмі падабаецца і наведван­не падкормачнай пляцоўкі, размешчанай за некалькі дзясяткаў метраў ад сядзібы, куды, лічы, як па гадзінніку, заходзяць паласавацца ка­пытныя з бліжэйшага ляска.

Часта госці прыязджаюць у “Маргавіцу” толькі пары­бачыць, але, даведаўшыся пра яшчэ адну паслугу – лазню на беразе штучнага возера, вырашаюць свой адпачынак прадоўжыць.

Ганна Глазко заўважае, што аграаб’ект паступова па­паўняецца новымі паслугамі. Напрыклад, зараз пабудавана дадатковая зона для барбекю з дыхтоўнай альтанкай. Для камфорту адпачывальнікаў – мінімальны набор посуду, дровы. Плануецца завесці ў “Маргавіцы” і жыўнасць, хут­чэй за ўсё рэдкіх птушак…

…На зваротнай дарозе па­думалася: як выдатна, што побач з маёй малой радзімай у нашым раёне пабудаваны такі прыгожы комплекс, як зручна сюды можна патрапіць, як до­бра, што гэты аб’ект адноль­кава даступны для кожнага турыста і як важна, што за яго адказваюць прафесіяналы, якія да справы ставяцца не фармальна, а з душой.

IMG_8777 IMG_8779 IMG_8783 IMG_8786  IMG_8850 IMG_8875

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *