В Докшицком районе выявлено более 200 фактов самовольного занятия земельных участков
У 2022 – 2023 гадах у раёне праведзена інвентарызацыя зямель, падчас якой было выяўлена 236 фактаў самавольнага заняцця ўчасткаў.
– Пад паняццем “самавольнае заняцце” разумеецца будаўніцтва капітальнага збудавання на ўчастку іншага землекарыстальніка альбо на землях населенага пункта, – тлумачыць начальнік аддзела землеўпарадкавання райвыканкама Алег Каляга. – З пачатку бягучага года ўжо легалізавана дзесяць зямельных участкаў.
Легалізацыя праводзіцца пры шэрагу ўмоў. Адна з іх – калі захаванне ўзведзенага, рэканструяванага збудавання не прывяло да істотных парушэнняў будаўнічых норм і правіл. Узаконіць участак атрымаецца, калі ёсць згода сумежных землекарыстальнікаў на захаванне збудавання і змяненне межаў зямельных участкаў. Таксама калі адсутнічаюць на разглядзе ў судзе спрэчкі ў адносінах да аб’екта самавольнага будаўніцтва і ўчастка. Абавязкова павінен быць пацверджаны факт будаўніцтва, рэканструкцыі да 1 верасня 2022 года. І яшчэ адна ўмова: у мясцовы бюджэт трэба ўнесці аплату ў памеры кадастравага кошту зямельнага ўчастка альбо яго часткі.
Заява аб легалізацыі можа быць пададзена зацікаўленай асобай да 1 студзеня 2028 года, прычым без прыцягнення грамадзяніна да адміністрацыйнай адказнасці за самавольства.
Калі асоба адмаўляеццца падаваць заяву аб легалізацыі, то распарадчы орган (камунгас альбо ПМС) вымушаны будзе знесці пабудову, а ўсе затраты лягуць на плечы самавольшчыка.