Докшичане приняли участие в областном собрании участников VII Всебелорусского народного собрания
У чацвер, 10 красавіка, у Віцебскім аблвыканкаме прайшоў абласны сход удзельнікаў VII Усебеларускага народнага сходу ад Віцебскай вобласці. У ім прынялі ўдзел старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін і памочнік Прэзідэнта – інспектар па Віцебскай вобласці Сяргей Ляўковіч.
На парадку дня знаходзіліся пытанні «Аб Усебеларускім народным сходзе – вышэйшым прадстаўнічым органе народаўладдзя Рэспублікі Беларусь» і «Аб сацыяльна-эканамічным развіцці Віцебскай вобласці ў 2021–2025 гадах і перспектывах стратэгічнага развіцця рэгіёна ў 2026–2030 гадах».
У абмеркаванні пытанняў удзельнічалі і дэлегаты ад Докшыцкага раёна: старшыня райвыканкама Сяргей Абірала, інжынер па ахове працы будаўнічай вытворчасці “Докшыцы” ДП “Віцебскі ДБК” Алена Галоўчыц, ляснічы Параф’янаўскага лясніцтва Андрэй Заіка.
Алена Галоўчыц, удзельніца абласнога сходу:
– За апошнія гады Віцебская вобласць дасягнула значнага росту ў сваім развіцці. Нам ёсць чым ганарыцца. У прыватнасці, пра поспехі ў многіх сферах удзельнікам VII Усебеларускага народнага сходу расказала намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Анжаліка Нікіціна. Яна адзначыла, што па асноўных паказчыках наш рэгіён дасягнуў добрых вынікаў. Напрыклад, сярэдняя па вобласці зарплата склала дзве тысячы рублёў. Завяршаюцца будаўніцтва і рэканструкцыя значных сацыяльных аб’ектаў – устаноў аховы здароўя, адукацыі, рамантуюцца жыллёвы фонд і дарогі.
Дрэваапрацоўка, фармацэўтыка і біятэхналогіі, тэхпераўзбраенне АПК, турызм і лагістыка – плануецца, што гэтыя кірункі будуць ключавымі ў развіцці Віцебскай вобласці на наступную пяцігодку. Што тычыцца рэгіёнаў, то ўпор зробяць на стварэнне альтэрнатывы сталіцы і абласным цэнтрам, развіццё інфраструктуры, а таксама замацаванне кадраў.
Фото телеграм-канал Витебская область. Официально