В Докшицкой ЦРБ можно заказать талоны за 90 дней до приёма

Ke_7dqczsLw с

Докшыцкая цэнтральная раённая бальніца прадпрымае шматлікія меры, накіраваныя на паляпшэнне якасці і даступнасці медыцынскіх паслуг.

Гэта тычыцца і графіка прыёму пацыентаў. З нядаўняга часу па аўторках урачы хірург, анколаг, афтальмолаг працуюць з 11.00 да 19.00, псіхіятр-нарколаг – з 11.45 да 19.00. Два разы ў месяц да 19.00 прымае пацыентаў і неўролаг. Такім чынам, у працуючага насельніцтва раёна ёсць магчымасць наведаць дадзеных спецыялістаў і пасля работы.

Па серадах урачы гінеколаг, анколаг, фтызіятр, афтальмолаг, неўролаг і педыятр выязджаюць у структурныя падраздзяленні ЦРБ, гэта значыць у Бягомльскую раённую бальніцу і сельскія ўстановы аховы здароўя.

Інфармацыя аб прыёмах абласных спецыялістаў у раённым цэнтры паведамляецца на сайтах ЦРБ і раённай газеты www.dokshitsy.by, у тэлеграм-каналах Докшицы.бай Родныя вытокі і PRO_Докшицы.

Яшчэ адно змяненне – у тэрміне заказаў талонаў. Цяпер іх можна набыць за 90 дзён (раней – за месяц). Запіс на прыём ажыццяўляецца праз рэгістратуру (па тэлефонах 5-75-81, 5-75-85, +375(33)367-68-69), а таксама праз Інтэрнэт (TALON.BY).

– Хочацца звярнуцца да нашых пацыентаў з просьбай: калі ласка, каб не ствараць чэргі і не хвалявацца з-за адсутнасці талонаў, па магчымасці бярыце іх загадзя – напрыклад, з нагоды атрымання вадзіцельскай даведкі ці працаўладкавання, – рэкамендуе загадчык паліклінікі ЦРБ Валянціна Вешторт. – Адказныя ў калектывах за дыспансерызацыю таксама могуць загадзя заказаць талоны для сваіх работнікаў – гэта зручна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *