Вопросы продовольственной безопасности являются приоритетными в нашей стране

Vegetables and dairy products on wooden background

Пытанні харчовай бяспекі на працягу многіх гадоў з’яўляюцца прыярытэтнымі ў нашай краіне.Сёння мы можам ганарыцца шырокім асартыментам беларускай прадукцыі, адзначыў падчас прэс-тура генеральны дырэктар Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні Аляксей Меляшчэня.

Сапраўды, амаль 70 працэнтаў харчовай прадукцыі, якую мы бачым на паліцах крам, айчыннай вытворчасці. Створана надзейная сістэма кантролю і забеспячэння якасці на ўсіх этапах вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі. Практычна кожны год патрабаванні да якасці прадуктаў узмацняюцца.

Паводле слоў Аляксея Меляшчэні, навука развіваецца ў двух напрамках: ствараюцца новыя гатункі, пароды жывёл і сыравіна з палепшанымі характарыстыкамі, а таксама праводзяцца грунтоўныя даследаванні па распрацоўцы новых прадуктаў харчавання.

У першую чаргу рашаюцца пытанні збалансаванасці харчавання, паколькі нам у меншай ступені неабходны тлушчы і вугляводы, а ў большай – бялкі. Таксама паспяхова падхоплены сусветны трэнд на зніжэнне ўжыванні солі і цукру. Асаблівая ўвага ўдзяляецца распрацоўцы дзіцячага харчавання. Па выніках мінулага года продаж беларускіх сухіх дзіцячых сумесяў і каш склаў 68 працэнтаў, мясных і рыбных кансерваў – 90, плодаагароднінных кансерваў і сокавай прадукцыі – 76. Спажыванне мяса ў нашай краіне набліжаецца да гадавога паказчыка ў 100 кілаграмаў, што перавышае медыцынскую норму ў 76 кіло. Па гэтай прычыне ў НПЦ разглядаюць варыянты стрымлівання далейшага росту паказчыка.

Беларусь стабільна ўваходзіць у топ-5 экспарцёраў малочных прадуктаў і ў топ-15 экспарцёраў мяса і мясапрадуктаў.

Паводле сумесных разлікаў НПЦ па харчаванні, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання і Белдзяржхарчпрама, па асобных катэгорыях прадукцыі штогод уводзіцца ад 100 да 500 новых рэцэптур. З гэтай колькасці частка замацоўваецца, а частка з часам знікае – усё залежыць ад рэакцыі спажыўцоў. Калі навінка пачынае карыстацца попытам, яе вытворчасць расшыраецца, калі сустракае крытыку, адбываецца карэктыроўка рэцэптуры. Пры гэтым у розных галінах склад прадукцыі, ад 30 да 60 працэнтаў, застаецца звыклым для спажыўцоў.

Разам з тым сярод прадукцыі, якая не вырабляецца ў Беларусі, ёсць кірункі, якія з падтрымкай навукі можна паспяхова асвоіць. Мы значна нарасцілі вытворчасць малака, мяса і збожжа, але ёсць над чым працаваць па расшырэнні асартыменту за кошт фруктаў і гародніны. Актуальнай застаецца вытворчасць яблыкаў – стаіць задача павялічыць плошчу садоў да 3000 гектараў, каб поўнасцю задаволіць запыт. Паралельна вядзецца будаўніцтва сховішчаў, што робіць падыход да справы комплексным і сістэмным.

– Рост унутранага сыравіннага патэнцыялу садзейнічае павелічэнню перапрацоўкі, адкрываючы другое дыханне кансервавай прамысловасці, – адзначыў кіраўнік НПЦ. – А такая прадукцыя, нарыхтаваная ў сезон, па некаторых паказчыках нават больш карысная, чым гародніна, вырашчаная ў цяплічных умовах.

Самая ж галоўная задача зараз – нарасціць канкурэнтную перавагу буйных нацыянальных харчовых брэндаў, актыўна прасоўваць нашу прадукцыю, забяспечыць якасную перапрацоўку сельскагаспадарчай сыравіны, якая ў нас ёсць і за якую ў свеце нарастае канкурэнцыя.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *