Жители города Докшицы установили и обновляют камень-указатель криницы

photo_2024-05-24_10-34-35

Вялікі камень – прыродны ўказальнік, які знаходзіцца каля крынічкі на вуліцы Падгорнай у райцэнтры, зноў “апрануўся” ў яркія фарбы. Малюнак у выглядзе герба Докшыц кожны год на ім абнаўляе юная дакшычанка Юлія Дзямешка – навучэнка Віцебскага эканамічнага каледжа.

Пяць гадоў таму, калі Юля яшчэ вучылася ў школе, на старонках раённай газеты мы расказвалі, як дзяўчынка з мамай Верай Аляксандраўнай вырашылі добраўпарадкаваць прыродны помнік. Тады галава сям’і Віталь устанавіў валун, а дачка з дапамогай фарбаў зрабіла яго прыгожым. З таго часу ён стаў яе “падапечным”.

Паспытаць і набраць з крыніцы чысцюткай халоднай вады можа кожны. Тым, хто яшчэ не спрабаваў яе, адшукаць помнік прыроды дапаможа камень-указальнік.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *