В Международном турнире по настольному теннису приняла участие команда из Докшиц

photo_2025-01-30_11-33-57
Докшыцкая каманда ўдзельнічала ў Міжнародным турніры па настольным тэнісе, які адбыўся ў Глыбоцкім фізкультурна-аздараўленчым цэнтры.

Нашу зборную прадстаўлялі спартсмены-аматары з Крулеўшчынскага сельсавета: Ала Русалоўская, Сяргей і Аляксандр Дземідовічы, Алег Пігулеўскі і Сафія Цяслёнак. На жаль, поспех на гэты раз усміхнуўся прадстаўнікам зборнай з расійскага горада Себеж Пскоўскай вобласці. Спецыяльным прызам былі адзначаны самыя вопытныя гульцы, сярод якіх і ветэран спартыўнай галіны раёна Ала Русалоўская.

– Настольны тэніс – гэта малатраўматычная гульня, якая дабратворна ўздзейнічае на здароўе чалавека ў любым узросце, – гаворыць дырэктар ФСК “Ураджай”, інструктар-метадыст па адаптыўнай фізкультуры Алена Грыгор’ева. – Гэта не толькі міжнародны від спорту і цікавая гульня, але і выдатная трэніроўка для ўсяго арганізма. Настольны тэніс умацоўвае апорна-рухальны апарат, паляпшае зрок і карысна ўплывае на псіхічнае здароўе. У ФСК “Ураджай” арганізаваны спартыўныя секцыі для дзяцей і дарослых, адна з якіх працуе на базе Бягомльскай спецыяльнай школы-інтэрната. Карыстаюцца папулярнасцю і заняткі ў групе па настольным тэнісе “Хватка”, якая дзейнічае ў межах аздараўленчай праграмы для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Ёсць спецыяльна абуладкаваныя месцы для гульні ў настольны тэніс у Докшыцкай ДЮСШ, дзе можна згуляць партыю пінг-понга самастойна.

Фото Телеграм-канала Глубокое-online

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *