Коллектив Бегомльского лесхоза занял третье место в области по итогам прошлого года

Намеснікі дырэктара, галоўныя спецыялісты і ляснічыя  Бягомльскага лясгаса падчас ушанавання калектыву ў вобласці.

Намеснікі дырэктара, галоўныя спецыялісты і ляснічыя Бягомльскага лясгаса падчас ушанавання калектыву ў вобласці.

Калектыў Бягомльскага лясгаса заняў трэцяе месца ў абласных спаборніцтвах па выкананні паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця лясной гаспадаркі за 2024 год. Узнагароду яго кіраўніку Аляксандру Давідовічу ўручыў генеральны дырэктар Віцебскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Юрый Ліпскі.

І гэта была не адзіная падстава для бягомльскіх лесаводаў, каб падняцца на сцэну падчас выніковай калегіі Віцебскага ДВЛГА. Калектыў Прудніцкага лясніцтва таксама стаў трэцім (!) сярод лясніцтваў вобласці па выкананні паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця. Ёсць у нашага лясгаса і абсалютная перамога – першае месца ў аглядзе-конкурсе на лепшую арганізацыю работы па ахове працы сярод лясгасаў Віцебскай вобласці.

За ўшанаваннем штодзённая карпатлівая праца калектыву амаль у чатыры сотні людзей, якія кожны на сваім працоўным месцы рупяцца над забеспячэннем выканання асноўных эканамічных паказчыкаў. Так, у 2024 годзе плошча лесаўзнаўлення склала 210 гектараў, у тым ліку пад пасеў і пасадку адведзены амаль 191 гектар. На тэрыторыі плошчай 114 гектараў лясныя культуры створаны селекцыйным пасяўным і пасадачным матэрыялам. Уведзены 251 гектар маладняку, на 323 гектарах праведзены рубкі догляду, на 41 – прамежкавага карыстання. Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ і паслуг – 21 063 тысячы рублёў. Рэнтабельнасць – 18,8 працэнта, летась была 7,9 працэнта. Сярэднямесячны заробак склаў 1908 рублёў (у 2023 годзе быў на ўзроўні 1549 рублёў).

Наталля СТАШЭВІЧ.
Фота прадастаўлена Бягомльскім лясгасам.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *