В Докшицком районе соревновались юные экскурсоводы

Вучнёўская каманда Глінскай школы на чале з кіраўніком музея Аксанай Самсановіч.

Вучнёўская каманда Глінскай школы на чале з кіраўніком музея Аксанай Самсановіч.

IMG_7564 сРаённы этап Рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў штогод здзіўляе разнастайнасцю прадстаўленых экспанатаў, афармленнем школьных музеяў і музейных пакояў, падачай матэрыялу.

Сёлета раённы тур адбыўся на базе СШ № 1 г. Докшыцы. Арганізатарам яго правядзення выступіў Цэнтр дзяцей і моладзі.

Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел 13 юных экскурсаводаў з дзевяці ўстаноў адукацыі.

Школьныя музеі СШ № 1 г. Докшыцы і Глінскай СШ прэзентавалі адпаведна вучаніцы Дар’я Крупская і Паліна Храмёнак. Артыстычная Паліна – неаднаразовая ўдзельніца конкурсу і, як і ў мінулым годзе, зноў прызнана пераможцай у сваёй намінацыі. Этнаграфічны музей “Спадчына” Глінскай СШ пад кіраўніцтвам настаўніка Аксаны Самсановіч пастаянна папаўняецца новымі экспанатамі і з’яўляецца прызёрам прэстыжных абласных і рэспубліканскіх конкурсаў. Паліна распавяла пра дзейнасць музея ў вершаванай форме.

IMG_7559

Музей Героя Савецкага Саюза І.С. Палявога першай гарадской школы (кіраўнік – настаўнік Данііл Маргун) мае ваенна-гістарычны профіль. Дар’я паведаміла, як збіраліся экспазіцыі, як у цяперашні час вядзецца работа па прысваенні школе імені героя. Журы прысудзіла дзяўчынцы 2-е месца.

Работа музейных пакояў на гэты раз была прадстаўлена ў відэароліках. Цудоўныя аповеды пра быт і ўбранне сялянскіх хат выклікалі шчырую зацікаўленасць у гледачоў. Удалым было і музычнае суправаджэнне дзіцячых выступленняў.

У намінацыі “Юны экскурсавод музейнага пакоя” 1-е месца заняла Кацярына Каротчык з Крулеўшчынскай СШ ім. І.П. Ціткова (настаўнік – Анастасія Кухта), 2-е – Маргарыта Каржэвіч з Бярозкаўскай БШ (настаўнік – Аксана Сініца), 3-е – Дар’я Вайцяховіч і Ксенія Ілюшына з Парплішчанскай СШ (настаўнік – Валянціна Данілкіна).

IMG_7567 IMG_7572

Ролікі Кацярыны і Маргарыты адпраўлены на абласны этап спаборніцтваў.

У рамках конкурсу юных экскурсаводаў нашы ўдзельнікі таксама правялі тэматычныя экскурсіі “Музей у чамадане”, прысвечаныя 80-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і 81-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Фішка заключалася ў тым, што ўсе падрыхтаваныя для паказу рэчы размяшчаліся ў маленькіх “чамаданных” экспазіцыях. Дзеці расказалі пра ўзнагароды сваіх прадзедаў, подзвігі землякоў, зброю, з дапамогай якой ваявалі абаронцы роднага краю, лісты, дакументы, прадметы быту ваеннага часу і многае іншае.

IMG_7576 IMG_7581

Лепшымі экскурсаводамі “музеяў у чамаданах” сталі Кацярына Каротчык з Крулеўшчыны – 1-е месца (настаўнік – Анастасія Кухта), Арсеній Валасевіч з Бярозак – 2-е месца (Аксана Сініца), Цімур Ярашэвіч з Бягомля – 3-е месца (Ірына Разумовіч-Васюковіч).

Узнагароды прызёрам уручыла старшыня журы – дырэктар раённага Цэнтра дзяцей і моладзі Святлана Януковіч. Яна адзначыла вялікае значэнне музейнай справы ў патрыятычным выхаванні школьнікаў.

IMG_7585 IMG_7589

IMG_7590 IMG_7680 IMG_7671 IMG_7668 IMG_7651 IMG_7622 IMG_7598 IMG_7597

IMG_7751

Ніна КРУКОВІЧ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *