Остановить бизнес на слезах, или Почему нелегальный оборот алкогольной продукции находится на контроле правоохранителей

AStv-_CYkis

— Чаму пытанне, звязанае з нелегальным абаротам алкагольнай прадукцыі, знаходзіцца на асаблівым кантролі ў міліцыі?, — пытаецца Андрэй з г.п. Бягомль.

Адказвае ўчастковы інспектар РАУС старшы лейтэнант міліцыі Яўген Раманоўскі, які абслугоўвае адміністрацыйныя ўчасткі Бягомльскага і Бярозкаўскага сельсаветаў:

– У большасці выпадкаў пасля ўжывання фальсіфікату адчуваецца фізічнае недамаганне. Першыя некалькі сутак пасля атручвання чалавек знаходзіцца на мяжы паміж жыццём і смерцю. Імунная сістэма аслаблена, развіваецца шэраг новых захворванняў. Грамадзяне, затрыманыя за незаконны продаж фальсіфікаванага алкаголю, прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці, аднак санкцыі ў выглядзе вялікіх штрафаў не спыняюць іх.

На жаль, пра факты незаконнага продажу алкаголю грамадзяне паведамляюць у міліцыю рэдка, разважаючы: “Як жа я магу здаць свайго суседа? Атручваюць, ну і няхай, гэта ж не мяне”. І свядомасць у некаторых прасынаецца толькі пасля таго, як муж, сын альбо іншы член сям’і зачасцілі “на кропку”, усе грошы сталі траціць на спіртное, а дома дэбашырыць. І тады ў міліцыю паступаюць званкі з просьбамі закрыць “бізнес на слязах”.

Аналізуючы сітуацыю, задумваешся, ці правільна тое, што адны нажываюцца на бядзе іншых? Калі не, то чаму мы маўчым і своечасова не паведамляем пра дзейнасць вось такіх “камерсантаў”?

Просьба да жыхароў раёна: калі вам вядома, што хтосьці нелегальна прадае самагон, іншыя спіртныя напіткі, паведаміце пра гэта ў міліцыю па тэлефоне 102.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *