Инициатива Докшицкой детской библиотеки получила грантовую поддержку фонда «Русский мир»

Юныя аматары рускай літаратуры.

Юныя аматары рускай літаратуры.

Яшчэ адна ініцыятыва Докшыцкай дзіцячай бібліятэкі атрымала грантавую падтрымку: праект “Юбілей у пісьменніка – свята ў чытача” перамог у конкурсе грантавых праектаў фонду “Рускі свет”. Фонд дапамагае ў рэалізацыі ідэй, накіраваных на падтрымку і прасоўванне рускай мовы і культуры ў розных кутках свету.

– Інфармацыйныя тэхналогіі ў сучасным свеце сталі магутным сродкам зносін людзей, пры гэтым назіраецца штогадовае павелічэнне колькасці дзяцей, якія не любяць чытаць, – гаворыць загадчык установы Алена Гудзь. – Пры гэтым назіраецца страта цікавасці да паўнавартаснай мастацкай літаратуры, класікі, паэзіі, казак. Дзеці не ведаюць класікаў і іх творы, а пра сучаснікаў і гаварыць няма чаго. Вось чаму бібліятэкары ўвесь час знаходзяцца ў пошуках новых форм работы. Каб ісці ў нагу з часам, мы вырашылі сучасныя інтэрнэт-тэхналогіі запісаць у сябры. На працягу апошніх гадоў работнікі дзіцячай бібліятэкі ў сваёй дзейнасці актыўна выкарыстоўваюць відэаагляды кніг і часопісаў, віртуальныя, інтэрактыўныя гульні, відэапрэзентацыі, стварэнне буктрэйлераў. Гэты вопыт работы і вырашана было накіраваць на распрацоўку грантавага праекта “Юбілей пісьменніка – свята для чытача”, асноўная мэта якога – знаёмства нашых юных чытачоў з рускімі паэтамі і пісьменнікамі-юбілярамі.

Алена Уладзіміраўна расказала, што праект накіраваны на папулярызацыю літаратурнай спадчыны рускіх і савецкіх пісьменнікаў, арганізацыю пазашкольнай занятасці дзяцей. Ён уключае ў сябе правядзенне літаратурных вечароў, выстаў, конкурсаў, прэзентацый і іншых мерапрыемстваў, якія дазволяць прыцягнуць увагу да творчасці рускіх пісьменнікаў-юбіляраў, а таксама спрыяць развіццю цікавасці да чытання сярод розных узроставых груп, фарміраванню чытацкага таленту як асновы інтэлектуальнага, духоўна-маральнага і творчага развіцця дзяцей і падлеткаў.

Таксама ў межах праекта будзе выпушчана выдавецкая прадукцыя, арганізаваны кніжныя выставы, падрыхтаваны і размешчаны ў Інтэрнэце відэаматэрыялы, адбудзецца папаўненне фонду бібліятэкі кнігамі рускіх пісьменнікаў.

Нагадаем, што з 2016 года Докшыцкая дзіцячая бібліятэка паспяхова рэалізоўвае праект “Духоўна-культурны цэнтр “Добрае слова”, які перамог у міжнародным адкрытым грантавым конкурсе “Праваслаўная ініцыятыва 2015–2016”.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота прадастаўлена бібліятэкай.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *