Весомый доход от своего агрохозяйства получает Бегомльская школа-интернат
Год толькі пераступіў сваю чвэрць, а Бягомльская спецыяльная школа-інтэрнат прыблізілася да выканання паловы плана па пазабюджэтнай дзейнасці. З даведзеных 13 тысяч 905 рублёў на рахунку ўжо 6 з паловай тысяч.
– Зарабілі на падсобнай гаспадарцы – продажы бычкоў і свіней, – паведаміў дырэктар установы Валерый Міхайлоўскі. – А на днях атрымалі выгадныя заказы на выраб альтанкі і лаўкі. Наперадзе ж – рэалізацыя расады, вырошчванне агародніны, лішкі якой будзем збываць. Такім заробкам дадатковых сродкаў, якія ідуць на патрэбы школы, займаемся з года ў год.
Тэрыторыя школы-інтэрната ахоплівае 10 гектараў, расказаў Валерый Пятровіч. Там размешчаны свінаферма, круглагадовая цяпліца, тры сезонныя парнікі, шэсць гектараў сельгасугоддзяў.
Зараз у хляве гадуюцца свінні, закупілі новых трусоў і плануюць набыць цялят. У парніках высаджаны перцы, агуркі і памідоры. Выхаванцы школы працуюць у сваёй міні-аграгаспадарцы з задавальненнем.
Ніна КРУКОВІЧ.