Вопрос решился оперативно: в деревне Козики подсыпали улицу

Иллюстративное фото

Иллюстративное фото

Жыхары вёскі Козікі Докшыцкага сельсавета ўдзячны дэпутату Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, дырэктару РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” Дзмітрыю Калягу за дапамогу, аказаную ў падсыпцы вуліцы Савецкай.

Праз раённую газету пра гэта папрасіў агучыць жыхар райцэнтра Генадзій Пацэвіч.

– Сам жыву ў Докшыцах, але карані мае ў Козіках, – паведаміў Генадзій Вацлававіч. – Там засталася бацькоўская хата, куды перыядычна прыязджаю і падтрымліваю парадак. Вёсачка невялікая, але дружная – не з тых, якія дажываюць свой век. Людзі купляюць дамы, некаторыя будуюць новыя. Летам бывае шмат дзяцей. Карацей кажучы, вёска жыве. Адно толькі клапаціла – да нядаўняга часу дарога там была ў непрыдатным стане. У дажджлівае надвор’е інакш як месівам яе нельга было назваць. Таму вяскоўцы рашылі звярнуцца да нашага абласнога дэпутата, каб ён пасадзейнічаў у падсыпцы палатна. Дзмітрый Сцяпанавіч марудзіць з гэтым пытаннем не стаў. Літаральна праз пару дзён прыехалі камунальнікі і зрабілі падсыпку гравіем.

Трэба сказаць, што жыхары вёскі Козікі стараюцца, каб іх населены пункт выглядаў належным чынам. Яны не толькі добраўпарадкоўваюць свае сядзібы, але і лёгка могуць арганізаваць добрую справу. Вось і нядаўна каля крыжа некалькі актывістаў у гонар 80-годдзя Вялікай Перамогі пасадзілі маладыя ліпы, дубы і маньчжурскі арэх.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *