В Докшицком районе 100 % несовершеннолетних с особенностями психофизического развития получают образование

img6_59

Абарона правоў дзяцей-інвалідаў, дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця – прыярытэтны напрамак дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі.

На пачатак года ў раённым банку даных аб дзецях з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця знаходзілася 497 чалавек, у тым ліку 55 інвалідаў. Ахоп спецыяльнай адукацыяй і карэкцыйна-педагагічнай дапамогай гэтых непаўналетніх стопрацэнтны.

Спецыяльную адукацыю забяспечваюць у раёне Бягомльская школа-інтэрнат і Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі (далей – ЦКРНіР).

У адпаведнасці з пастановай Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства адукацыі, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 13 чэрвеня 2024 г. «Аб парадку дзеянняў па накіраванні дзяцей для аказання педагагічнай, медыцынскай, сацыяльнай і псіхалагічнай дапамогі», Докшыцкая ЦРБ са згоды законных прадстаўнікоў дзяцей-інвалідаў прадастаўляе ў раённы ЦКРНіР звесткі аб непаўналетніх з парушэннямі развіцця, на падставе якіх пасля праведзенага абследавання псіхолага-медыка-педагагічнай камісіяй вызначаецца адукацыйны маршрут і аказваецца адпаведная карэкцыйная дапамога.

Заняткі ў ЦКРНіР накіраваны на атрыманне ведаў аб навакольным свеце, набыццё навыкаў самаабслугоўвання.

У школе-інтэрнаце рэалізуюцца адукацыйная праграма спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю, праграма выхавання і абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, ствараюцца ўмовы для гарманічнага развіцця і сацыялізацыі навучэнцаў, умовы для іх пражывання і харчавання.

Камплектаваннем школы-інтэрната займаецца галоўнае ўпраўленне па адукацыі Віцебскага аблвыканкама – ва ўстанову залічваюцца дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама дзеці па заявах іх бацькоў на падставе заключэнняў ЦКРНіР.

Ніна КРУКОВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *