«Всесоюзный староста» Михаил Калинин
Іменем расійскага рэвалюцыянера, савецкага дзяржаўнага і партыйнага дзеяча Міхаіла Калініна названы вуліцы ў Докшыцах і Бягомлі.
Міхаіл Іванавіч нарадзіўся ў 1875 годзе ў Цвярской губерні.
У час Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года стаў адным з кіраўнікоў захопу Фінляндскага вакзала. Удзельнічаў у падрыхтоўцы Кастрычніцкай рэвалюцыі.
З 1919 па 1946 год займаў пасаду намінальнага кіраўніка савецкай дзяржавы (РСФСР, з 1922 года – СССР). Часта яго называлі “ўсесаюзным старастам”.
У гады вайны Міхаіл Калінін у асноўным выконваў абавязкі па прыёме паслоў, уручэнні высокіх узнагарод, праводзіў шматлікія сустрэчы, у тым ліку з байцамі і камандзірамі на фронце. Падрыхтаваў дзясяткі брашур, артыкулаў і зборнікаў з заклікамі супраць фашызму. Пазней працаваў над аднаўленнем вызваленых тэрыторый.
За заслугі ў будаўніцтве і ўмацаванні дзяржавы Калініну было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы. Узнагароджаны ордэнамі і медалямі.
Не стала Міхаіла Іванавіча ў чэрвені 1946 года. Пахаваны ў Маскве ля Крамлёўскай сцяны.
Арына АЛЯКСАНДРАВА.