Алкабар’ер
(байка)
Немаладая ўжо кабета
Пасябравала з інтэрнэтам.
То ў «Аднакласніках» завісне,
А то, бывае, як прыцісне,
Што хоць гвалтуй ты,
Хоць ты плач
Дык інтэрнэт ёй і ўрач:
Хваробу ўмомант адшукае
І лекі розныя парае.
Такое выдасць, ай-я-яй! –
Што хоць кладзіся памірай.
Няма граніц у далягляду.
Муж вар’яцее:»Дайце рады!
Кагосьці, мабыць,там шукае! –
На жонку воўкам пазірае.
Яго ж пустое не цікавіць.
Свой час па-іншаму ён бавіць.
Глядзіць футбол ён і гандбол.
А лепшы сябра – літарбол.
Так гаспадар ён небяды,
Але ж пад «мухаю» заўжды.
Не можа жонка больш трываць.
Рашыла інтэрнэт спытаць,
Як гэтых “мух” павыганяць.
А той уміг ёй даў параду:
«Дадзім за месяц мужу рады!»
Жанчына доўга не чакала
Ды лекі тыя заказала.
І хочаш – вер, хочаш – правер,
А назва іх – АЛКАБАР’ЕР!
Уранку, увечар і ў абед,
Як і параіў інтэрнэт,
У страву лекі падлівае.
Надзея ўсё ж не пакідае.
А з тым БАР’ЕРАМ п’ецца чарка.
Памог, як мерцвяку прыпарка!
Галосіць бедная кабета:
«Ці ж можна верыць інтэрнэту?!
Дарэмна гэтак здуркавала.
Сукенку б лепш
сабе прыдбала».
****
Параду ўсім дае кабета:
Не вельмі верце інтэрнэту.
О возрасте
И что же годы
сделали со мною? –
Сменили быстрый шаг
на тихую ходьбу.
Проворной быть ещё хочу,
не скрою.
Но быть я ею больше не могу.
Возникнет вдруг желанье
пробежаться.
(о возрасте своём
забуду напрочь я)
Ещё и не успею разбежаться,
Одышка:
«Стоп, куда, ретивая моя?»
Недавно платье захотелось мне по моде,
Подумала,
что буду в нём красавица,
А одеваться, видно,
нужно по погоде –
Не та фигура
и не всем уж нравится.
По улице иду, стоят мужчины…
Стараюсь мимо них
лебёдушкой проплыть.
На деле – ковыляю я, конечно, чинно!
И что же делать?
Ну и как тут быть?
Такая мелочь:
платья и мужчины!
Ведь я живу!.. И у меня семья!
И нет для грусти
никакой причины –
Да я же бабушка!
И, вроде, обалденная!
Восень —
задушэўная сяброўка
Крочыць восень
у хусцінцы-павуцінцы,
У сукенцы з пазалотай
па зямлі.
Дорыць яна шчодрыя
гасцінцы,
Каб мы ёй пацешыцца маглі.
Сонейкам пяшчотным
сагравае,
Туманамі кутае зямлю,
Вечаровым прыцемкам
блукае…
Восень, я чамусьці,
так цябе люблю.
Восень – задушэўная
сяброўка,
У тваёй задумлівай красе
Чырванню гараць
рабіны гронкі.
Я смакую горыч пакрысе.
Развітальным крыкам
сэрца раніць
Птушак, што падняўся
ў неба клін.
Ты пакінь мне, любая,
на памяць
Дзень шчаслівы,
ды хаця б адзін…
Каб я тым дзяньком
магла сагрэцца,
Каб у сне
матулька завітала,
Прытуліла ціхенька
да сэрца.
«Як жывеш, дачушачка?» –
спытала…
І смачней за каву
цёплы сырадой
Сонейка ў акно
мне ветліва загляне,
Промнямі ласкавымі
хітра падмігне,
Некалі старэйшыя людзі
так казалі:
“Той, хто рана ўстане,
таму Бог дае”.
Раніцой вясковай
не ляжыцца ў ложку,
Так і цягне з сонцам
разам уставаць.
Выйшаўшы на ганак слухаю,
як птушкі
Спеўнымі ладамі
ў цішы гучаць.
Прывітальным крыкам
певень заліецца,
Голас мой пачуўшы,
балбатне індык,
І карова з хлева
ўжо на пашу рвецца,
Пацярпі, рагуля,
дзень яшчэ вялік.
Вось і абудзілася дружна
гаспадарка,
Парсючкі настойлівы
голас падаюць,
Усе чакаюць прагна
хто свайго сняданка,
Толькі птушкі весела
на ўсю моц пяюць.
Басанож прайдуся
я па панадворку,
З сонцам прывітаюся
роснаю парой.
Прывяду ў парадак
сваю гаспадарку
Ды пайду ў гародзе
размаўляць з зямлёй.
Тут мяне вітаюць
прыгажуні-кветкі,
Ад расы прыгнуўся
сакавіты кроп,
Агуркі разбегліся, бы
малыя дзеткі,
У расе купаюцца бурачкі
ды боб.
Разляглася морква
пад цяжарам груза,
Чоснічак з цыбуляй
просяцца ў рот.
Зіхацяць на сонцы
цукіні-карапузы.
Радуецца сэрца —
прыгожы агарод.
Хтосьці любіць горад,
мяне вабіць вёска,
Пахне тут паветра
скошанай травой,
І шумяць лагодна
за акном бярозкі,
І смачней за каву
цёплы сырадой.
Осень – рыжая кокетка
Постучала осень мне в окошко ветром,
Золотистой грустью падая к ногам.
Не играй со мною, рыжая кокетка,
Погуляй немножко по чужим дворам.
Я ещё не знаю, как дружить с тобою,
Ведь меня капелью радует весна,
А как только двери за весной закрою,
То к тебе, упрямая, я приду сама.
Постучу тихонько я в твое окошко,
Стану на крылечке грусть в душе тая,
И промолвлю тихо: «Здравствуй, быстрокрылая,
Здравствуй, златовласая, здравствуй, это я!»
Маёй вёсцы
Дзе над рэчкаю Цною
Салоўка пяе,
Дзе дзяцінства прабеглі часіны,
Пад узгоркам крутым
Мая вёска стаіць
З назвай простаю – Тарасіна.
Там над лугам духмяным
Улетку пчолы гудуць,
Там лагодна гамоніць крыніца,
Многа год яна ўсіх,
Хто прыйдзе да яе,
Шчыра поіць празрыстай вадзіцай.
Толькі вочы прыкрыю,
І ў іх паўстаюць тых гадоў дзівосных часіны.
Сэрца радуе думка,
Што і зараз жыве мая вёсачка – Тарасіна.
Настальгія
Часам са смуткам заўважаеш,
Што думкі імчацца больш туды,
Дзе адзвінелі, адгулялі
Нашы дзіцячыя гады.
Далёкая пара, дзяцінства…
Хай там раскошы не было,
Але нам зорачкай іскрыцца
Матуліных вачэй святло.
І праз гады чуваць, здаецца:
“Дачушка, у школу ўжо пара”.
І пах аладак толькі з печы
Румяных, пухленькіх гара.
А на патэльні яйкі, скваркі,
А то, бывала, і каўбаса
Ды міса поўная мачанкі
З падсоленага тварага.
Са школы прыйдзеш, з печы рупка
Матуля бульбу дастае,
А да яе яшчэ капусту, –
Ах, як жа смачна было мне!
І ніякіх табе прысмакаў,
Амаль жа ўсё было сваё.
Аб іх ніхто найт і не плакаў,
Вось так цякло наша жыццё.
Сядзіш, бывала, каля грубкі,
Глядзіш на дровы, што гараць,
Шчэ слухаеш, як пастаноўкі
Па радыё для ўсіх гучаць.
Петрык з бабуляю Аленай
Нам казкі добрыя казалі,
І увечары нас нязменна
Ўсё калыханкай забаўлялі.
Улетку нам было раздольна,
Мы сабе гульні прыдумлялі:
То каля рэчкі, а то ў полі
У “штандара”, “лапту” гулялі.
Цяпер жа дзетак не прымусіць
Пайсці на вуліцу гуляць,
Бо ў тэлевізар ці камп’ютар
З ахвотай большаю глядзяць.
Уразіў і крануў верш «Восень – задушэўная сяброўка». Шчыра, па-жаночы, калі сэрца раніць развітальны крык жураўля ці гусей, калі самота агортвае сэрца, туга і плач па радзіме. Нарадзілася Ірына не тут, яна недзе адтуль, дзе цячэ рака Цна, ці не з Брэстчыны, і вось гэтая туга-самота кранае. Здаецца, каб узяў ды паляцеў туды. дзе цяплей, дзе цябе чакаюць матуліны аладкі і міса, поўная мачанкі. Як, напэўна, у кожнага з нас, яе равеснікаў. Дзякуй!