Первый секретарь «БРСМ» из Докшиц побывал в Москве
З 9 па 13 снежня ў Маскве праходзіў II Расійска-Беларускі форум для моладзі. Яго арганізатарамі былі Нацыянальны Савет моладзевых і дзіцячых аб’яднанняў Расіі і Беларускі камітэт моладзевых арганізацый пры падтрымцы Міністэрства адукацыі і навукі РФ і Федэральнага агенства па справах моладзі.
На мерапрыемства была запрошана дэлегацыя Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, у склад якой ад Віцебскай вобласці ўвайшла першы сакратар Докшыцкага райкама ГА “БРСМ” Таццяна Гайчук.
На форуме ладзіўся адкрыты дыялог прадстаўнікоў моладзевых арганізацый дзвюх краін. Закраналіся тэмы стварэння дарожнай карты супрацоўніцтва ў межах рэалізацыі моладзевай палітыкі Беларусі і Расіі, абмяркоўваліся сумесныя праекты з нагоды святкавання 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Ішла гаворка і пра расшырэнне сувязей у творчай сферы, навуковай дзейнасці, валанцёрскім руху.
Наша дэлегацыя наведала некаторыя маскоўскія навучальныя ўстановы, Пасольства Беларусі ў Расіі, Міністэрства адукацыі і навукі, а таксама шэраг турыстычных месцаў.
Наталля
НАВІЦКАЯ.
НА ЗДЫМКУ: Т.Гайчук (першая справа) у час работы форуму.