Вокальный конкурс «Семицветик» принес Докшицкому району две награды
Вакальны конкурс “Сяміцвецік”, які прайшоў у горадзе Віцебску, прынёс нашаму раёну дзве ўзнагароды. Сваіх юных талентаў на мерапрыемства ўпершыню прадставіла Бягомльская школа мастацтваў. У намінацыі “вакальная група” выступілі сёстры Траплоўскія. Віівіка і Ангеліка некалькі год займаюцца музычным мастацтвам і даўно зарэкамендавалі сябе як добрыя спявачкі. Іх мастацкі кіраўнік Зоя Крыуш адказна падышла да справы. Рэпетыцыі не прайшлі дарэмна – дзяўчаты прывезлі з конкурсу дыплом лаўрэатаў трэцяй ступені. У сольным выступленні трэцяй стала яшчэ адна выхаванка Зоі Мікалаеўны – Лізавета Яцкевіч. Для дзяўчат удзел у конкурсе і тым больш перамога ў ім стала сапраўдным падарункам напярэдадні навагодняга свята.
Яўгенія МАЛЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: сёстры-блізняты Віівіка і Ангеліка Траплоўскія ў сцэнічных касцюмах (з вяночкамі на галовах); з Дыпломам пераможцы Лізавета Яцкевіч справа на першым плане.
Я прашу прабачэння, па-першае, не Вііка, а Віівіка, па-другое, прадставіла каго?(што?) свае юныя таленты (вінавальны склон).
А дзяўчынкі нашы — проста малайчынкі!
Молодцы!Мои поздравления!Так держать!
Вялікі дзякуй, Надзея, за ўдакладненні.