Редакция газеты «Родныя вытокі» объявляет фотоконкурс творческих работ «Мы в сердцах храним память и Великую Победу»
У бліжэйшы час Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі збіраецца адкрыць выставу “Мы ў сэрцах захоўваем памяць і Вялікую Перамогу”. Матэрыялы для яе прадаставяць установы адукацыі раёна. Вучні разам з настаўнікамі рыхтуюць інфармацыю пра ветэранаў вайны, а таксама шукаюць франтавыя фотаздымкі. Рэдакцыя раённай газеты вырашыла падтрымаць гэту ідэю: мы можам усе разам стварыць архіў матэрыялаў і ўспамінаў тых, хто абараняў нашу Радзіму.
Шаноўныя чытачы! Калі ў вашых сямейных архівах захавалася інфармацыя пра дзядуль і бабуль-ветэранаў, або яны яшчэ самі могуць вам расказаць пра сваё жыццё ў час Вялікай Айчыннай вайны – падзяліцеся матэрыяламі з намі. Усе фотаздымкі будуць адзняты і вернуты, а архіўныя дадзеныя – размешчаны на сайце “Родных вытокаў”. (Глядзець матэрыялы конкурса тут: https://www.dokshitsy.by/fotokonkurs/fotoarxiv-my-v-serdcax-xranim-pamyat-i-velikuyu-pobedu/) Лісты можна даслаць па адрасе: 211722, г. Докшыцы, вул. Ленінская, 2 або адправіць па электроннай пошце Rodvitoki@cmi.by, rodvitoki@yandex.ru.