Встречаем Крест преподобной Евфросинии Полоцкой в Докшицах

 

крестУпершыню па благаслаўленні Яго Высокапраасвяшчэнства Паўла Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага патрыяршага Экзарха ўсёй Беларусі на тэрыторыі епархіі ў гонар 1000-годдзя прадстаўлення святога роўнаапостальскага князя Уладзіміра адбудзецца Хрэсны ход з Крыжам прападобнай Ефрасінні Полацкай. Святыню з 8 па 18 чэрвеня пранясуць па 11 адміністрацыйных цэнтрах. У наша благачынне яна прыбудзе 16 чэрвеня.
Першым храмам, які прыме Крыж, будзе царква вялікапакутніка Георгія Перамоганосца ў Сітцах. Крыжовы ход са Святыняй пачнецца ў 15.00 ля мясцовага СДК. У храме, дзе пройдзе малебен, Крыж пройдзе знаходзіцца да 17.00.
У Докшыцы на плошчу І.С. Палявога ён прыбудзе ў 17.10. Пасля малебена і пакланення Святыні яна з Крыжовым ходам адправіцца ў храм Пакрова Прасвятой Багародзіцы, дзе ў 19.10 адбудзецца малебен.
Боская літургія будзе адслужана і назаўтра, 17 чэрвеня, у 8.00.
У Бягомль 17 чэрвеня Крыж прыбудзе ў 11.30 да храма Усіх Святых (вул. Кастрычніцкая, 1), дзе адбудзецца малебен і пакланенне Крыжу.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *